Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёўскія каталікі ўшанавалі Скарыну на 500-годзьдзе першай беларускай кнігі


Біскуп вікары Магілёўскага рэгіёну Аляксандар Яшэўскі

У катэдэральным касьцёле Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Магілёве адбылася ўрачыстая імша — юбілей выданьня Францішка Скарынам беларускага «Псалтыра» супаў з каталіцкім сьвятам Перамяненьне Пана.

У запрашэньні на імшу біскуп вікары Магілёўскага рэгіёну Аляксандар Яшэўскі напісаў, што адзначаючы сьвята «трэба дзякаваць Богу за дар Божага слова на роднай мове і яшчэ раз асэнсаваць значэньне Бібліі ў духоўным разьвіцьці нашай краіны».

На ўрачыстай імшы
На ўрачыстай імшы

Скарына, казаў на імшы сьвятар, «даў людзям Божае слова на іх простай зразумелай мове, каб яе чыталі і адтуль чэрпалі сілы».

«Трэба вернікам Беларусі падзякаваць Богу за дар Францыска Скарыны, за дар Божага слова на роднай мове і за свабоду веравызнаньня, — прамаўляў сьвятар далей. — За тое, што там, дзе адчыненыя сьвятыні мы мае магчымасьць слухаць Божае слова на роднай мове і дзякуючы роднаму слову перамяняцца».

Скарынаўскія кнігі ў магілёўскім касьцёле
Скарынаўскія кнігі ў магілёўскім касьцёле

У сваім выступе Аляксандар Яшэўскі заклікаў вернікаў не забывацца на беларускую мову, бо праз яе яны могуць напоўніцу адчуць сябе «дзецьмі сваёй краіны, якая мае сваю прыгожую вялікую культуру».

Магілёўская катэдра
Магілёўская катэдра

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG