Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвятлана Алексіевіч на выходных правядзе сустрэчу з чытачамі ў Гомлі і наведае сваю школу ў Капаткевічах


Сьвятлана Алексіевіч
Сьвятлана Алексіевіч

Анансаваная раней сустрэча нобэлеўскай ляўрэаткі Святланы Алексіевіч з гамельчукамі адбудзецца ў суботу, 12 жніўня, на вуліцы Палескай, 52. Пачатак а 17-й гадзіне.

«Паколькі я абяцала такую сустрэчу, то не магу зрабіць іначай. Пачуваю сябе няблага, гатовая да вандроўкі», — сказала Алексіевіч карэспандэнту Свабоды.

У ліпені прызначаная сустрэча не адбылася з прычыны нечаканай хваробы пісьменьніцы. Перад гэтым Алексіевіч знаходзілася на Капры, дзе была ўганараваная прэстыжнай міжнароднай прэміяй і запрошаная на кароткатэрміновы адпачынак. Перамена клімату выклікала запаленьне трайчастага нэрву, і заплянаваныя паездкі давялося адкласьці.

Сустрэчу зь землякамі ў Гомлі ладзяць грамадзка-палітычны цэнтар, рэгіянальныя філіі Беларускай асацыяцыі журналістаў і Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.

У нядзеню 13 жніўня Сьвятлана Алексіевіч правядзе сустрэчу з аднакляснікамі і настаўнікамі ў Капаткевіцкай сярэдняй школе Петрыкаўскага раёну, дзе яна вучылася. Пачатак а 16-й гадзіне.

Ахвотныя будуць мець магчымасьць у суботу глядзець онлайн-трансьляцыю з Гомеля на сайце Свабоды, а таксама ў сацыяльных сетках, дзякуючы высілкам гомельскіх блогераў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG