Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьявілася новая пэтыцыя за аэрапорт і праспэкт імя Скарыны


У 2016 годзе прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі склалі зварот у чаканьні 500-годзьдзя беларускага кнігадруку. 6 жніўня 1517 году Францішак Скарына надрукаваў ў Празе «Псалтыр».

У леташнім звароце Аляксандру Лукашэнку, прэм’ер-міністру Андрэю Кабякову, а таксама ў Менгарвыканкам і гарадзкі савет былі просьбы прысвоіць менскаму аэрапорту імя першадрукара і назваць у гонар Францішка Скарыны адзін з цэнтральных менскіх праспэктаў.

Тады міністар культуры Барыс Святлоў заявіў, што падтрымлівае ідэю прысваеньня Нацыянальнаму аэрапорту імя Скарыны. «Думаю, што да канца года мы гэтае пытанне вырашым», — цытавала яго дзяржаўнае агенцтва БелТА.

Але на дзень 500-гадовага юбілею беларускага кнігадруку нічога з таго, пра што гаварылася год таму, не рэалізавана. Таму ініцыятары новай пэтыцыі зьбіраюць подпісы, каб дабіцца паўторнага разгляду пастаўленых пытаньняў і годнага ўшанаваньня памяці першага беларускага першадрукара.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG