Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першых арганізаваных кітайскіх турыстаў павязуць на «Лінію Сталіна»


Кітайскія турысты ў расейскім Санкт-Пецярбургу
Кітайскія турысты ў расейскім Санкт-Пецярбургу

Галаўны офіс Кітайскага турыстычнага агенцтва China Travel Service Head Office (CTS) першым з унутраных канкурэнтаў распрацаваў маршрут па Беларусі.

Пра гэта паведамляе агенцтва Сіньхуа. Адпраўка «пробнай партыі» ў Беларусь заплянаваная ўжо на верасень.

Як пішуць кітайскія СМІ, турыстычны праект пад назвай «7-дзённы пазнавальны тур па Беларусі» — вынік супрацоўніцтва CTS і турыстычных ведамстваў Беларусі. Удзельнікаў чакаюць такія адрасы, як музэй народных рамёстваў «Дудуткі», комплекс «Лінія Сталіна», мэмарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасьць».

China Tourism Group назвала Беларусь прыярытэтным рынкам у сфэры турызму для асваеньня ў 2017 годзе. Як удакладняе кіраўніцтва агенцтва, прыярытэт маюць ваенна-гістарычны, аздараўленчы, агра- і экатурызм.

Паводле дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэту, летась Беларусь наведалі больш за паўтары тысячы кітайскіх турыстаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG