Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнку прапануюць правесьці агульнанацыянальную дыктоўку па беларускай мове

Нацыянальная дыктоўка ў Віцебску 22 лютага 2017. Ілюстрацыйнае фота

Два былыя кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў — дацэнт, кандыдат філязофскіх навук Уладзімер Падгол і кіраўнік грамадзкай арганізацыі «За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва» Аляксандар Таўстыка — зьвярнуліся да кіраўніка беларускай дзяржавы.

Яны прапануюць падчас сьвяткаваньня Дня беларускай пісьменнасьці правесьці агульнанацыянальную дыктоўку па беларускай мове.

Дыктоўка ладзіцца ня столькі дзеля праверкі ведаў і выяўленьня памылак, колькі дзеля дэманстрацыі салідарнасьці нацыі. Яна дасягаецца тым, што адначасова бальшыня грамадзянаў Рэспублікі Беларусь пішуць адзін і той жа тэкст. «Прыкладна так, як крочаць у нагу салдаты».

Тэкст можа быць ці зь Бібліі, з улікам выхаду ў сьвет 500 гадоў таму Бібліі Францішка Скарыны, ці клясычны, які вывучаюць у школе — напрыклад, з «Дудкі Беларускай» Францішка Багушэвіча.

Правядзеньне агульнанацыянальнай дыктоўкі, лічаць ініцыятары, можа значна паспрыяць умацаваньню стабільнасьці грамадзтва, яго кансалідацыі і прапагандзе культурных каштоўнасьцяў. А таксама фармаваньню нацыянальнай і дзяржаўнай самасьвядомасьці моладзі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG