Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Тут мой народ» — у Горадні напісалі дыктоўку да 500-годзьдзя беларускага кнігадрукаваньня


Прафэсар Аляксей Пяткевіч

Тэкст пра мову выданьняў Скарыны з кнігі Аляксея Каўкі «Тут мой народ» дыктаваў прафэсар Аляксей Пяткевіч. Гэта была дзясятая па ліку беларуская дыктоўка ў Горадні.

Перад напісаньнем тэксту прафэсар Аляксей Пяткевіч сказаў прысутным, што беларусы могуць высока трымаць галаву з тае прычыны, што 500 год таму зьявілася кніга на беларускай мове. Для параўнаньня ён нагадаў, што першая кніга на расейскай мове выйшла толькі ў 1563 годзе, а ва Ўкраіне — у 1573 годзе. І надрукавалі іх таксама беларускія асьветнікі.

— Скарына — вялікі вучоны, культурны дзяяч, доктар мэдыцыны, пісьменьнік, друкар, выдавец, мастак, чалавек, які меў дзьве вышэйшыя адукацыі. Ягонае месца побач зь вялікімі дзеячамі эўрапейскага рэнэсансу, такімі, як Рафаэль, Леанарда да Вінчы, Мікалай Капернік, Марцін Лютэр, Томас Мор і многія іншыя. Скарына пачаў для свайго народу з кнігі. Спачатку было слова... як сказана ў Бібліі, і Скарына гэта выдатна разумеў. Даць кнігу на роднай мове сваім людзям — гэта значыць умацаваць іх духоўна, зрабіць дужымі, самастойнымі і духоўна разьвітымі. Гэта быў чацьвёрты пераклад Бібліі ў Эўропе, а тады існавала ўжо шмат разьвітых краін. Мы маем вялікі скарб.

Традыцыйна ў Горадні дыктоўка праводзіцца да Дня беларускай незалежнасьці — 25 сакавіка. Але сёлета было шмат судоў над актывістамі, і правядзеньне дыктоўкі адклалі. І вось 6 ліпеня яна адбылася. Прысьвяцілі яе галоўнай даце году — 500-годзьдзю беларускага кнігадруку.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG