Лінкі ўнівэрсальнага доступу

2 дні праходзяць урачыстасьці ў касьцёле Маці Божай Браслаўскай Валадаркі Азёр. Тысячы браслаўчан, пілігрымаў, пешых і на роварах, з розных гарадоў Віцебскай вобласьці і усёй Беларусі прыбылі ў Браслаў, каб ушанаваць ікону маці Маці Божай Валадаркі Азёр, якая была каранаваная ў 2009 годзе.

Ва ўрачыстасьцях бяруць удзел 5 беларускіх біскупаў, апостальскі нунцый Габар Пінтэр, дзясяткі сьвятароў і пілігрымы.

Напярэдадні тут прайшоў сход моладзі Віцебскай дыяцэзіі.

Браслаў — 10-тысячны горад, аточаны шматлікімі азёрамі. Найбольшае зь іх — Дрывяты, на якім сёлета была створаная дзіцячая ветразевая школа пры фінансавай дапамозе Польскай дзяржавы.

Амбасадар Польшчы Конрад Паўлік, які таксама прыехаў у Браслаў, апрача ўдзелу ў рэлігійных сьвяткаваньнях, будзе сустракацца зь мясцовымі ўладамі і праводзіць перамовы, каб далей разьвіваць гэтую школу, якая спрыяе разьвіцьцю турызму ў азёрным краі.

Конрад Паўлік
Конрад Паўлік

Як паведаміў Конрад Паўлік Радыё Свабода, апрача гэтага праекту, Польская амбасада рэалізуе ў Беларусі яшчэ некалькі адукацыйных праектаў для школ, накіраваных на рэабілітацыю і прафэсійную адукацыю інвалідаў, а таксама турыстычных праектаў, у прыватнасьці праект пад назвай «Хлеб і павідла».

Польская амбасада перадала прадпрыемству для інвалідаў у Баранавічах абсталяваньне і машыну.

XS
SM
MD
LG