Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вольскі дасьць вялікі сольны канцэрт у Менску ўпершыню за 7 гадоў


Лявон Вольскі

Беларускі сьпявак Лявон Вольскі 21 верасьня дасьць сольны канцэрт у менскім клюбе Prime Hall. Ён з гуртам выканае альбом «Белая яблыня грому» на вершы клясыкаў беларускай паэзіі, а таксама свае найлепшыя песьні.

Квіткі зьявяцца ў продажы апоўдні 30 жніўня па цэнах ад 30 рублёў. Клюб можа прыняць больш за паўтары тысячы слухачоў.

Вольскі пра песьні: Бывае, што прыходзяць невядома адкуль. Хочацца верыць, што адкуль трэба

Лявон Вольскі, як мяркуецца, доўгі час быў у «чорных сьпісах» музыкаў, якім не давалі адкрыта выступаць у Беларусі. Сваё 50-годзьдзе ён адзначаў канцэртам ня ў клюбе, а ў падземным пераходзе. Час ад часу музыка паведамляў, што будзе «выпадкова заходзіць» у той ці іншы бар, дзе ладзіў «партызанскія» канцэрты. Вялікія канцэрты Вольскі даваў за мяжой, у тым ліку ў памежных Вільні і Беластоку.

Але апошнім часам музыку сталі дазваляць выступы: 5 жніўня Вольскі выступіў з «Крамбамбуляй» на піўным фэсьце ў Менску (тады двух фанатаў зь бела-чырвона-белым сьцягам затрымалі і аштрафавалі), а 24 лютага сьпяваў у тым самым Prime Hall у складзе «Народнага альбому» (абышлося без затрыманьняў).

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG