Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У цэнтры Менску адкрылася фотавыстава па сьлядах фэсту «Клясыка ля ратушы»


Яе склалі фатаздымкі гледачоў, якія здымалі канцэрты на свае мабільныя тэлефоны і разьмяшчалі іх у сацсетках пад хэштэгам #классикасвелком.

«Прамінулыя сем тыдняў, сем субот прынесьлі нам шмат запамінальных падзей. Нам жа хацелася зрабіць так, каб гэтыя імгненьні і эмоцыі выйшлі за межы віртуальнай рэальнасьці і атрымалі новае жыцьцё ў выглядзе фотавыставы для ўсіх менчукоў і гасьцей сталіцы», — адзначыла кіраўніца аддзелу маркетынгу кампаніі Velcom Юлія Дайнэка.

«Учора мы зноў перагарталі ўсе здымкі па хэштэгу. Нас цікавілі ня толькі самі фатаграфіі, але і подпісы да іх, словы, эмоцыі. Мы вельмі рады, што людзі прыходзілі і пісалі захопленыя водгукі. На адным зь вечароў нават прысутнічалі жаніх і нявеста: яны толькі ажаніліся і ў сьвяточных строях засталіся на сьвяце. Шкада, што няма на выставе фота бабуляў, якія прыходзілі, раскладалі крэселкі і з задавальненьнем слухалі канцэрт. Гэтыя здымкі ня здольныя перадаць, што тут адбывалася цягам сямі вечароў, але яны могуць выклікаць новыя эмоцыі. І гэта цудоўна», — кажа сябра журы Захар Дудзінскі.

З мноства здымкаў была абрана 31 фатаграфія 23 аўтараў.

26 жніўня каля ратушы ў Менску адбудзецца заключны канцэрт сэзону.

Фотавыставу можна пабачыць на плошчы Свабоды з 25 жніўня па 1 верасьня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG