Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіеў хоча сёлета адкрыць аддзяленьні «Ўкраінскага інстытуту» ў Бэрліне, Парыжы і Варшаве


Помнік Тарасу Шаўчэнку ў Драгобычы

Украінскі ўрад ухваліў праект стварэньня дзяржаўнай установы «Ўкраінскі інстытут» для прэзэнтацыі Ўкраіны і прасоўваньня яе іміджу ў сьвеце.

Ірына Шум, сакратар МЗС Украіны, сказала радыёканалу «Громадське радіо», што «ў першай хвалі» міністэрства плянуе адкрыць тры замежныя аддзяленьні «Ўкраінскага інстытуту» ў Бэрліне, Парыжы і Варшаве. Паводле яе, гэтыя ўстановы могуць запрацаваць да канца 2017 году. На сёлетнюю дзейнасьць «Украінскага інстытуту», як мяркуе Ірына Шум, МЗС Украіны выдзеліць каля 25 мільёнаў грыўняў (1 мільён даляраў).

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG