Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля тэракту ў Барсэлёне ў Кёльне загарадзілі сабор


Уваход у Кёльнскі сабор
Уваход у Кёльнскі сабор

Пад’езд да Кёльнскага сабору цяпер перакрыты каменнымі бар’ерамі. Гэта сьледзтва тэрактаў у Каталёніі, дзе плянавалі атаку і на знакаміты сабор Саграда Фамілія.

Улічваючы вопыт тэрактаў у Барсэлёне, гарадзкія ўлады Кёльна і мясцовая паліцыя прынялі рашэньне засьцерагчы Кёльнскі сабор, перагарадзіўшы ўезд да яго каменнымі барʼерамі.

Чатыры каменныя блёкі, кожны вагой у сотні кіляграмаў, не дадуць зламысьнікам падʼехаць да сабору. На месцы адзінага магчымага ўезду на плошчу будзе пастаянна дзяжурыць паліцэйскі аўтамабіль, які таксама будзе перашкодай для ўезду іншых транспартных сродкаў.

Каменныя барʼеры ўяўляюць сабой часткі вежаў сабору, зьнятыя ў часе рэканструкцыі, якія захоўваліся ў майстэрнях ля сабору. «Такім чынам сам сабор абараняе сваіх наведнікаў», — цытуе «Нямецкая хваля» кіраўніка Кёльнскай паліцыі Увэ Якаба. Сабор, які зьяўляецца галоўнай славутасьцю Кёльну, штодня наведваюць да 36 тысяч чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG