Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве на сьценах напісалі вершы, каб горад стаў родным домам. Фота


У Магілёве выпускнікі школы Цэнтру гарадзкіх ініцыятыў «Цяпліца» расьпісалі сьцены беларускімі вершамі. Свой праект «Вершы на сьценах» мастакі-пачаткоўцы задумвалі дзеля папулярызацыі беларускай мовы ды стварэньня новых арт-аб’ектаў. Месцы і творы для графіці ўзгадняліся з гарадзкімі ўладамі.

На магілёўскіх сьценах зьявіліся творы Максіма Багдановіча, Ларысы Геніюш, Алеся Разанава, Яўгеніі Янішчыц ды Віталя Рыжкова. Іхнымі вершамі ўпрыгожылі шэрыя закуткі гарадзкіх вуліц.

Верш Яўгеніі Янішчыц «Ты пакліч мяне. Пазаві...» на трансфарматарнай будцы на праспэкце Міру, 20 (Аўтарка Юлія Раткіна)
Верш Яўгеніі Янішчыц «Ты пакліч мяне. Пазаві...» на трансфарматарнай будцы на праспэкце Міру, 20 (Аўтарка Юлія Раткіна)

«Мэта праекту дасягнутая, — лічыць кіраўнік Цэнтру гарадзкіх ініцыятыў Юры Стукалаў. — Беларускага слова стала болей у гарадзкой прасторы. Мінакі фатаграфуюцца на фоне вершаў, пішуць пра іх у сацыяльных сетках, там жа абмяркоўваюць убачанае».

Паэт Віталь Рыжкоў, верш якога сярод графіці, адзначае, што праект магілёўскіх мастакоў-пачаткоўцаў — гэта спроба абжыць гарадзкую прастору, каб яна стала роднай. «І дужа сымпатычна, — падкрэсьлівае ён, што гэтая спроба адбылася з дапамогаю клясычных вершаў».

Верш Віталя Рыжкова «Мама!.. Прыйдзе час, перастанем...» у двары па вуліцы Ленінскай, 39 (Аўтарка Юлія Раткіна)
Верш Віталя Рыжкова «Мама!.. Прыйдзе час, перастанем...» у двары па вуліцы Ленінскай, 39 (Аўтарка Юлія Раткіна)

«Тут трэба разважаць ня столькі пра літаратуру і мову, колькі пра ўрбаністыку, — заўважае паэт. — У ёй ёсьць такі панятак — „публічная прастора“. Дык, вось, грамадзкія прасторы, якія засталіся нам у спадчыну ад БССР, не шматфункцыянальныя. Калі вуліца, то па ёй можна толькі ехаць ці ісьці, а на газоне забаронена сядзець і чытаць кніжку. Гэта нагадвае здымную кватэру, у якой нічога нельга мяняць. І яна ніколі ня стане тваім домам».

Верш Алеся Разанава «Калі ўсе згублены ключы...» на гаспадарчым будынку Аб’яднанай аварыйна-дыспэчарскай службы на прасьпэкце Міру, 18 (Аўтарка Вольга Азаранка)
Верш Алеся Разанава «Калі ўсе згублены ключы...» на гаспадарчым будынку Аб’яднанай аварыйна-дыспэчарскай службы на прасьпэкце Міру, 18 (Аўтарка Вольга Азаранка)
Верш Максіма Багдановіча «Першая любоў» на трансфарматарнай будцы ў завулку Мігая, 7 (аўтарка Марыя Сапёрава)
Верш Максіма Багдановіча «Першая любоў» на трансфарматарнай будцы ў завулку Мігая, 7 (аўтарка Марыя Сапёрава)
Верш Максіма Багдановіча «Па-над белым пухам вiшняў...» у арцы на вуліцы Ленінскай, 45 (Вольга Раманенка)
Верш Максіма Багдановіча «Па-над белым пухам вiшняў...» у арцы на вуліцы Ленінскай, 45 (Вольга Раманенка)
Верш Максіма Багдановіча «Хай тыя ведаюць, што зьявяцца па нас...» на будынку майстэрні магілёўскага фіздыспансэру. (Аўтарка Алеся Пагадзіцкая)
Верш Максіма Багдановіча «Хай тыя ведаюць, што зьявяцца па нас...» на будынку майстэрні магілёўскага фіздыспансэру. (Аўтарка Алеся Пагадзіцкая)
Верш Ларысы Геніюш «Гісторыю спраў вялікіх твораць людзі» ў арцы на вуліцы Ленінскай, 30 (Аўтарка Алеся Беляева)
Верш Ларысы Геніюш «Гісторыю спраў вялікіх твораць людзі» ў арцы на вуліцы Ленінскай, 30 (Аўтарка Алеся Беляева)

XS
SM
MD
LG