Сьвятаслаў Вакарчук, сьпявак украінскага гурту «Акіян Эльзы» правядзе сэмэстар ў Стэнфардзкім унівэрсытэце ў ЗША. Ён будзе чытаць лекцыі і ўдзельнічаць у шэрагу імпрэзаў Цэнтру дэмакратыі, разьвіцьця і вяршэнства закону.
Акрамя музыкі, Вакарчук займаецца і грамадзкімі справамі. Ён заснавальнік дабрачыннага фонду «Людзі будучыні» і сузаснавальнік Цэнтру эканамічнай стратэгіі. Сьпявак таксама мае навуковую ступень у тэарэтычнай фізыцы.
Падчас леташняга канцэрту «Акіяну Эльзы» ў Менск-Арэне Вакарчук прысьвяціў песьню беларускаму журналісту Паўлу Шарамету, забітаму ў Кіеве.
«Вакарчук рыдае, выконваючы "Мить", прысвяцiушы яе Паулу Шарамету. Пасля песні заля Менск-Арэны устае. Хвіліна маучання, хвiліна памяці. Заля плача», — напісала тады ў сваім профілі на фэйсбуку паэтка Валярына Кустава.