У гэтай падборцы цікавыя публікацыі «Свабоды» на гэтым тыдні, якія вы маглі прапусьціць.
Сымбалічныя крыжы, прысьвечаныя беларускім навукоўцам, сьвятарам, шляхце і сялянству ўсталявалі ў Курапатах - у цэнтры мэмарыяльнага комплексу.
Як паведамляе сайт праваабарончай арганізацыі «Вясна», 14 кастрычніка каля 18.00 у прастору «210 METROV» уварваліся супрацоўнікі АМАП.
Зь неабходных 11 000 BYN ужо сабрана 6 380 BYN. З прапановай паставіць беларускі помнік Касьцюшку ў Мерачоўшчыне выступіў грамадзкі актывіст Глеб Лабадзенка.
Жыхары Асмалоўкі маюць намер юрыдычна аформіць мясцовае самакіраваньне, паведаміў адзін з жыхароў, актывіст ініцыятывы за захаваньне першаснага аблічча раёну Андрэй Эзерын.
Ва Ўкраіне пачалі вывучаць беларускую мову задоўга да адпаведнай прэзыдэнцкай дамоўленасьці.
Новым генэральным дырэктарам UNESCO (Арганізацыя ААН у пытаньнях адукацыі, навукі і культуры) абраная былая міністарка культуры Францыі — 45-гадовая Адры Азулай.
У Горадні працягваецца рэстаўрацыя і прыстасаваньне пад гісторыка-археалягічны музэй комплексу Старога замка. Так — у пашпарце аб’екта.
Ізраіль ўсьлед за Злучанымі Штатамі Амэрыкі выйдзе з UNESCO. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністар краіны Біньямін Нэтаньягу. Паводле яго слоў, арганізацыя «замест захаваньня гісторыі скажае яе».
Прах Магдалены Радзівіл прывезьлі ў Менск 15 ліпеня. Праз тры месяцы ўлады і касьцёл так і ня вырашылі, дзе яго пахаваць. Адказнасьць за перапахаваньне яны перанакіроўваюць адны на адных. Тым часам дзе цяпер урна з прахам — невядома. Свабода разьбіралася ў спрэчнай сытуацыі.
12 кастрычніка ў невялічкай залі гомельскага відэацэнтру «МиниОН» рэжысэр-пастаноўшчык і сцэнарыст Аляксей Туровіч прэзэнтаваў сваю кінастужку паводле прыпавесьці Васіля Быкава «Жоўты пясочак».
Грамадзкі актывіст Глеб Лабадзенка абвясьціў збор сродкаў на помнік Тадэвушу Касьцюшку ва ўрочышчы Мерачоўшчына.
У сучасным сьвеце адкрываецца магічны партал, і звычайны ўкраінскі хлопец Віцька трапляе ў 1020 год — у Кіеўскую Русь. Там ён сустракаецца з героямі старажытнай Русі Ільлём Мурамцам, Дабрынем Нікіцічам і Алёшам Паповічам, змагаецца зь сіламі зла, чорнай магіяй і монстрамі.
Прэсавы сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Дзьмітры Мірончык на просьбу Радыё Свабода пракамэнтаваў сытуацыю вакол помніка Тадэвушу Касьцюшку ў Швайцарыі.
Газэта The New York Times 5 кастрычніка апублікавала расьсьледаваньне «Дзесяцігодзьдзі абвінавачваньняў Гарві Вайнштэйна ў сэксуальных дамаганьнях». Былыя і цяперашнія падначаленыя прадусара распавялі журналістам пра дамаганьні з боку Вайнштэйна.
На канцэрце прагучаць і старыя песьні N.R.M. і, магчыма, дзьве новыя — агулам жа цяпер гурт працуе над пяцьцю новымі песьнямі, якія «нечакана пачалі пісацца» і складуць каля паловы наступнага альбому.
«Польшча лічыць, што Тадэвуш Касьцюшка — герой як Польшчы, так і Літвы, Беларусі і ЗША, унівэрсальны герой чалавецтва, а не выключна «сын Беларусі» або «польскі генэрал», — гаворыцца ў адказе МЗС Польшчы на пытаньне Радыё Свабода.
Магілёўскі настаўнік, журналіст і пісьменьнік Міхась Булавацкі напярэдадні свайго 70-гадовага юбілею выдаў кнігу пра беларускіх антыгерояў. У ёй сабраная 30-гадовая перапіска аўтара з рознымі інстанцыямі, якая выяўляе стаўленьне службоўцаў да беларускасьці.
Прэм’ера ў Менску пройдзе 27 кастрычніка ў менскіх кінатэатрах «Аўрора», «Беларусь» і «Масква», а таксама ў трох кінатэатрах сеткі Silverscreen. Фільм будзе ісьці два тыдні ў сталіцы, у лістападзе таксама будзе прэзэнтаваны ў іншых гарадах Беларусі.
У швайцарскім горадзе Залятурн, дзе ў 1817 годзе памёр Тадэвуш Касьцюшка, ужо ёсьць помнік нацыянальнаму герою Беларусі, Польшчы і ЗША. Яго ўсталяваньне не абыйшлося без пратэстаў швайцарскіх палякаў.
Герояў Лявона Вольскага расхвалявала навіна, што гурт пад назвай «Песьняры» саліста Анатоля Кашапарава выступіў у Данецку, які цяпер пад кантролем самаабвешчанай «ДНР».
З дэнамінацыяй 2015 году манэты зьявіліся ў Беларусі ўпершыню ад абвяшчэньня незалежнасьці – і наогул упершыню за 350 год.
Прэзэнтацыя фільму «Бежанцы 1915-1922» у Беластоку скончылася скандалам. Падчас паказу стужкі пра беларусаў-уцекачоў з Падляшша ў часы І сусьветнай вайны праваслаўны манах, архімандрыт Гаўрыіл, параўнаў сучасных уцекачоў з вошамі і гнідамі.
200 гадоў таму ў Віленскім унівэрсытэце паўстала Таварыства філяматаў. Студэнцкі гурток, які праіснаваў шэсьць гадоў, адыграў значную ролю ў фармаваньні беларускае нацыі.
21 кастрычніка ў горадзе Залятурн у Швайцарыі мае адбыцца адкрыцьцё помніка Тадэвушу Касьцюшку. Ініцыятва ўшанаваньня героя Беларусі, Польшчы і ЗША належыць швайцарскім беларусам.
Букмэйкеры ў пралёце, напярэдадні 6 кастрычніка ніхто нават ня ўспомніў аб Кадзуа Ісігура.
Ва ўкраінскім Данецку, што цяпер пад кантролем самаабвешчанай «ДНР», выступіў гурт пад назвай «Песьняры» саліста Анатоля Кашапарава. Гэты ж гурт выступаў сёлета ва ўкраінскім Луганску, што знаходзіцца пад кантролем самаабвешчанай «ЛНР».
Дакумэнт знаходзіўся ў бібліятэцы Польскай акадэміі навук у Кракаве сярод розных маёмасных і фінансавых папераў шляхецкіх радоў.
Беларуска Аляксандра Чычыкава перамагла ў конкурсе «Міс сусьвет-2017 на інвалідным вазку».
У Клічаве прайшоў абласны фэстываль-кірмаш «Дажынкі». Мясцовыя ўлады не скарысталіся нагодай, каб прыбраць з цэнтральнай плошчы помнік Леніну. Яго перанесьлі на ўскраек пляцу і зрабілі меншым пастамэнт. Пасярэдзіне ж плошчы паставілі скульптурную кампазыцыю «Рог дастатку».
У Варшаве пачаўся фінал конкурсу Міс сьвету-2017 на інвалідным вазку. Сярод удзельніц — дзьве дзяўчыны зь Беларусі.
Яшчэ адзін дэбютант менскага выдавецтва «Галіяфы» мае 15 гадоў.
6 кастрычніка 1876 году ў Асташыне на Наваградчыне нарадзіўся Ян Булгак, фотамастак і этнограф. Дзякуючы Булгаку да нашага часу дайшлі выявы людзей, вёсак і гарадоў, а таксама архітэктурных помнікаў Беларусі, якіх даўно няма ў рэчаіснасьці.
У рамках 25-годзьдзя ўсталяваньня беларуска-нямецкіх дыпляматычных адносінаў у Нацыянальным музэі Беларусі адчынілася выстава твораў нямецкіх мастакоў Эрнста Барлаха і Кэтэ Кольвіц, якая рыхтавалася цягам двух гадоў.
Як удалося прывезьці другі раз у Менск усясьветна вядомага польскага кампазытара Кшыштафа Пэндэрэцкага? Чаму спэктакль «Урок каханьня. Гісторыя Касьцюшкі» пастаўлены на расейскай мове? Ці можна замежніку вывучыць беларускую мову без падручнікаў, «на слых»? Пра гэта Свабодзе распавядае Матэвуш Адамскі, дырэктар Інстытуту Польскага ў Менску — установы з дыпляматычным статусам.
Курсы арганізаваныя амбасадай Украіны сумесна з Таварыствам беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Першыя заняткі прайшлі 6 кастрычніка.
Эксклюзіўнае інтэрвію Адэлі Дубавец зь Сяргеем Жаданом пра новы раман.
Артыкул з такім загалоўкам вядучая амэрыканская газэта апублікавала напярэдадні.
28–29 кастрычніка ў Менску адбудзецца міжнародная канфэрэнцыя «Лёгас і патас: гуманітарная рэфлексія ва ўмовах вайны».
Апошні дзённы сэанс і сустрэча творчага калектыву з гледачамі адбудзецца 8 кастрычніка ў Вілейцы.
Твор Зарэцкага «Паэма пра чорныя вочы» не вершаваны. Музыкі пераказваюць яго не даслоўна, але ўсе словы і выразы ў песьні ўзятыя з твору.
Адзін з самых маляўнічых і дагледжаных куткоў гораду раскапаюць, каб пакласьці трубы, будаўнікі ўзьдзяруць брук, будуць вынішчаны кветкі і дрэвы.
Філёляг, перакладніца Ганна Бутырчык распавядае пра творчасьць Кадзуо Ісігура.
Віцебскія актывісты, пратэстуючы супраць выступаў сьпевака, які дазваляе сабе зьняважлівыя выказваньні пра Беларусь і беларусаў, зьвярнуліся ў абласную пракуратуру, каб адмяніць канцэрт, прызначаны на 23 кастрычніка.
Нобэлеўскі камітэт прысудзіў прэмію па літаратуры брытанскаму пісьменьніку японскага паходжаньня Кадзуо Ісігура. Яго ўзнагародзілі за творы «вялікай эмацыйнай сілы». Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе акадэміі.
Музыка, які год таму выйшаў на ўкраінскі «Х-фактар» у майцы з Пагоняй, ужо два месяцы сьпявае і грае на клявішах у папулярным на ўсходзе і поўдні беларускім гурце.
5 кастрычніка назавуць пераможцу Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры.
Архітэктар беларускай царквы ў Лёндане Со Цзыўай вылучаны на самую прэстыжную сусьветную ўзнагароду ў галіне архітэктуры сярод маладых архітэктараў. На прэмію прэтэндуюць яшчэ 14 архітэктараў з усяго сьвету. Вынік будзе абвешчаны ў лістападзе на Сусьветным фэстывалі архітэктуры ў Бэрліне
Загрузіць яшчэ