Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль мае намер выйсьці з UNESCO ўсьлед за Злучанымі Штатамі


Ізраіль ўсьлед за Злучанымі Штатамі Амэрыкі выйдзе з UNESCO. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністар краіны Біньямін Нэтаньягу. Паводле яго слоў, арганізацыя «замест захаваньня гісторыі скажае яе».

Прэм’ер-міністар даручыў Міністэрству замежных спраў Ізраілю пачаць падрыхтоўку да выхаду з UNESCO. Калі менавіта Ізраіль плянуе пакінуць арганізацыю, не ўдакладняецца.

У чацьвер, 12 кастрычніка, Злучаныя Штаты абвясьцілі, што да канца наступнага году выйдуць з UNESCO. Вашынгтон абвінаваціў арганізацыю ў «антыізраільскім ухіле».

Ізраіль неаднаразова крытыкаваў UNESCO за тое, што арганізацыя нібыта прымае бок палестынцаў у спрэчках вакол аб’ектаў культурнай спадчыны ў Ерусаліме або на палестынскіх тэрыторыях.

Летась Ізраіль прыпыніў супрацоўніцтва з UNESCO. Гэта адбылося пасьля таго, як арганізацыя прыняла рэзалюцыю, у якой Храмавая гара ў Ерусаліме паказаная як культавае месца ісламу. Дакумэнт не прызнае сувязь габрэйскага народу са сьвятыняй.

UNESCO — гэта Арганізацыя аб’яднаных нацый у пытаньнях адукацыі, навукі і культуры. Яна дзейнічае з 1945 году. У 2011 годзе ў склад UNESCO прынялі Палестынскую аўтаномію. ЗША і Ізраіль выступілі супраць гэтага рашэньня.

Яшчэ на гэтую тэму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG