Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША выходзяць з UNESCO


Штаб-кватэра UNESCO ў Парыжы
Штаб-кватэра UNESCO ў Парыжы

Злучаныя Штаты з 31 сьнежня выходзяць з UNESCO​, спэцыялізаванай установы ААН у пытаньнях адукацыі, навукі і культуры. Пра гэта паведаміў Дзярждэпартамэнт ЗША.

«Гэтае рашэньне было няпроста прыняць. Яно адлюстроўвае занепакоенасьць ЗША з нагоды росту запазычанасьці UNESCO, неабходнасьці фундамэнтальных рэформаў у арганізацыі і працягу антыізраільскай перадузятасьці ў UNESCO», — гаворыцца ў заяве.

Пры гэтым Дзярждэпартамэнт дадаў, што ЗША працягнуць узаемадзеяньне з арганізацыяй на правах дзяржавы-назіральніка, каб дзяліцца сваімі поглядамі і вопытам.

Кіраўніцтва UNESCO ўжо выказала шкадаваньне ў сувязі з выхадам Злучаных Штатаў з арганізацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG