Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За паўтара дня сабрана больш за палову патрэбных сродкаў на помнік Касьцюшку


Зь неабходных 11 000 BYN ужо сабрана 6 380 BYN. З прапановай паставіць беларускі помнік Касьцюшку ў Мерачоўшчыне выступіў грамадзкі актывіст Глеб Лабадзенка.

Збор сродкаў пачаўся на краўдфандынгавай пляцоўцы talaka. org.

Паводле Глеба Лабадзенкі, кіраўніцтва музэю ва ўрочышчы Мерачоўшчына ў Івацэвіцкім раёне «зь вялікім энтузіязмам успрыняло ідэю паставіць побач помнік нашаму слаўнаму земляку. Арганізацыйныя пытаньні яны бяруць на сябе».

Скульптар Генік Лойка ўжо стварыў папярэдні макет помніка.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG