Лінкі ўнівэрсальнага доступу

10 тэмаў мінулага тыдня, пра якія варта пачытаць


У гэтай падборцы цікавыя публікацыі «Свабоды» на гэтым тыдні, якія вы маглі прапусьціць.

«Апускалі тварам у г...о. Хто вам пра такое потым раскажа?» Былы курсант распавядае пра сваю службу ў Печах

У гісторыі 21-гадовага Аляксандра Коржыча, які загінуў у вайсковай частцы ў Печах, чытач Свабоды пазнаў сваю службу.

«У прысутнасьці камандзіра называў прозьвішчы „дзядоў“», — родныя знойдзеных павешанымі салдат расказваюць пра расьсьледаваньне іх гібелі

Зьвесткі пра некаторыя выпадкі самагубства сярод вайскоўцаў трапляюць у СМІ. Пры гэтым вайсковая частка ў Печах фігуруе ў зводках рэгулярна і нашмат часьцей, чым іншыя.

Як паміраюць у беларускім войску. Толькі ў Барысаве сёлета зафіксавалі чатыры сьмерці

Зьвесткі пра некаторыя выпадкі самагубства сярод вайскоўцаў трапляюць у СМІ, нягледзячы на закрытасьць тэмы. Пры гэтым вайсковая частка ў Печах фігуруе ў зводках рэгулярна і нашмат часьцей, чым іншыя.

Чый Касьцюшка? Дыскусія ў эфіры Свабоды

Міністэрства замежных спраў Польшчы адказала на пытаньне Радыё Свабода адносна патрабаваньня польскага амбасадара ў Швайцарыі прыбраць з помніка Тадэвушу Касьцюшку ў Швайцарыі беларускамоўны надпіс.

«Я напісаў на помніку Леніну «сатана» — інтэрвію зь невядомым пратэстоўцам

28-гадовы Мікалай Мякшыла зь Ліды — пратэстант, прадпрымальнік, і крымінальнік паводле беларускіх законаў. Два месяцы турмы ў нялюдзкіх умовах і год абмежаваньня волі па крымінальным артыкуле — так ацаніла беларуская дзяржава ягонае самавыказваньне.

Цяжкі шлях Лукашэнкавай каровы ў Асіповічы

Хто і навошта хоча забараніць аборты. Абмяркоўваюць Гайлеш, Дашкевіч, Захарэвіч, Канапацкая і Сярдзюк

Ці можа тэма абортаў у Беларусі стаць такой жа вострай, як у свой час у Польшчы, ці такой жа важнай для вызначэньня сьветапогляду як у Злучаных Штатах. Ці абмежаваньне або забарона абортаў можа стымуляваць нараджальнасьць у Беларусі? Як рэпрадукцыйная свабода ўплывае на гендэрную роўнасьць?

5 нязручных пытаньняў уладам пра Беларускую АЭС

Чаму замоўчваецца інфармацыя пра няштатныя сытуацыі на будаўніцтве АЭС? Куды Беларусь будзе дзяваць электраэнэргію? Дзе будуць захоўвацца радыеактыўныя адкіды? Свабода шукала адказы на вострыя пытаньні.

Роўна 50 гадоў таму жыхары Слуцку ўзбунтаваліся і спалілі суд

Свабода прыгадвае самую буйную трагедыю ў гісторыі судовай сыстэмы Беларусі. Тыя падзеі адбыліся ў Слуцку ў 1967 годзе.

«У нас няма сьвятароў — усе роўныя». Хто такія менскія бахаі

Рэпартаж пра менскіх бахаі, якія вераць ва ўсясьветны парлямэнт і адзіную мову.

XS
SM
MD
LG