Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Роўна 50 гадоў таму жыхары Слуцку ўзбунтаваліся і спалілі суд


Слуцак. Ілюстрацыйнае фота
Слуцак. Ілюстрацыйнае фота

Паўсотні гадоў таму, 12 кастрычніка 1967 году, у Слуцку прайшлі масавыя беспарадкі, у выніку якіх быў спалены будынак суду, загінулі судзьдзя і афіцэр МУС, а дзясяткі вайскоўцаў атрымалі раненьні.

Падставай для беспарадкаў стала забойства рабочага. Загадчык аддзелу культуры Слуцкага гарвыканкаму Генадзь Гапановіч і яго сваяк Леанід Сыцько пасварыліся з рабочым Аляксандрам Нікалаеўскім, моцна зьбілі яго, ад чаго той і памёр.

Гапановіча і Сыцько абвінавацілі ў хуліганстве, але случакі патрабавалі больш жорсткай адказнасьці для забойцаў — яны настойвалі на сьмяротным пакараньні для камуніста-чыноўніка Гапановіча. Сытуацыя падагравалася шматлікімі чуткамі, што бацька Гапановіча быў паліцаем, а бацька Нікалаеўскага — партызанам, і нібыта іх сем’і варагавалі яшчэ з часоў вайны.

Калі пачаўся суд над Гапановічам, каля будынку суду сабраўся вялікі натоўп, людзі крычалі «Камуніст — забойца!» і «Выдайце нам душагуба!». На трэці дзень, 12 кастрычніка, калі Гапановіча выводзілі з будынку суду, натоўп (каля 3 тысяч чалавек) паспрабаваў адбіць яго ў міліцыі і ўчыніць самасуд. Супраць натоўпу быў прыменены сьлезацечны газ, але гэта не прымусіла людзей разысьціся.

Драўляны будынак суду закідалі бутэлькамі з бэнзінам і падпалілі. У пажары загінула судзьдзя Галіна Аляксеева, а старэйшы лейтэнант МУС Станіслаў Тарута быў зьбіты да сьмерці натоўпам

Случакі, узброеныя палкамі і камянямі, паспрабавалі прарваць ачапленьне. Драўляны будынак суду закідалі бутэлькамі з бэнзінам і падпалілі. У пажары загінула судзьдзя Галіна Аляксеева, а старшы лейтэнант МУС Станіслаў Тарута быў зьбіты да сьмерці натоўпам (паводле іншай вэрсіі — афіцэр загінуў ад траўмаў, атрыманых пасьля таго, як ён выскачыў з акна другога паверху палаючага будынка). Пажарныя машыны да суду натоўп не прапускаў, машыну «хуткай дапамогі» спрабавалі перакуліць.

Падчас сутыкненьняў з бунтаўнікамі былі параненыя дзясяткі салдат унутраных войскаў МУС.

Гапановіч і Сыцько ўсё ж пазьбеглі самасуду, іх пасьпелі вывезьці. Потым Гапановіч атрымаў 8 гадоў турмы, але суд праходзіў ужо ў іншым горадзе.

Двух случакоў за падпал суду прысудзілі на расстрэлу

У справе аб масавых беспарадках у Слуцку былі прыцягнуты да крымінальнай адказнасьці каля 70 чалавек. Двух случакоў за падпал суду прысудзілі на расстрэлу. Яшчэ двое падсудных атрымалі 15 гадоў пазбаўленьня волі, пяцёра — па 10 гадоў.

Былы кіраўнік Вярхоўнага Савету Беларусі, генэрал-лейтэнант міліцыі Мечыслаў Грыб кажа, што падзеі ў Слуцку 1967 году былі беспрэцэдэнтнымі і мелі вялікі рэзананс:

Мечыслаў Грыб
Мечыслаў Грыб

«Падзея была такая яскравая і моцная, захавалася ў памяці тых, хто гэта бачыў ці пра гэта чуў, хто працаваў у праваахоўных ці судовых органах. Гэтыя падзеі былі выбухам на ўсю краіну. Гэта было нечакана для Беларусі і праваахоўных органаў, бо такіх здарэньняў у нашай краіне і блізка больш не было. А тут раптам — нападзеньне на суд, загінула судзьдзя...

Усё ідзе да таго, што спачатку судовыя і праваахоўныя органы не выконваюць сваіх абавязкаў, яны не абараняюць людзей ды іх законныя правы

Я не займаўся спэцыяльным дасьледаваньнем гэтага пытаньня. Але магу сказаць, што калі людзі ўзбуджаюцца супраць праваахоўных органаў, то гэта не выпадковая зьява, гэта вынік таго, што ўлады ня чуюць людзей. Усё ідзе да таго, што спачатку судовыя і праваахоўныя органы не выконваюць сваіх абавязкаў, яны не абараняюць людзей ды іх законныя правы. Гэта ўсё назапашваецца, назапашваецца і даходзіць да безвыходнасьці, калі ў іх няма ніякага выйсьця, і вось тады ўзьнікае бунт», — адзначыў у размове са Свабодай спадар Грыб.

Грамадзкая актывістка з Слуцку Зінаіда Цімошак кажа, што сёньня случакі мала ведаюць пра падзеі 1967 году:

«Пра гэта пісалі няшмат. Людзі трохі ведаюць пра тыя падзеі, але вельмі цьмяна, і гэта ня вельмі хвалюе іх».

Слуцкае паўстаньне 1967-га
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:11:04 0:00
Наўпроставы лінк

Чытайце таксама: «Самае страшнае — народны бунт». Гісторыя і фота здарэньня ў газэце «Новы час»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG