Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму ў Беларусі толькі 0,17% прысудаў — апраўдальныя? Тры тлумачэньні ад Вярхоўнага суду


Колькасьць апраўдальных прысудаў у беларускіх судах, лічба дня

Суд у Беларусі амаль заўсёды значыць пакараньне, а не апраўданьне: за першае паўгодзьдзе 2017 году ў беларускіх судах асуджаныя 21 326 чалавек, апраўданыя 36 чалавек (0,17%). Доля апраўдальных прысудаў крыху вышэйшая ў Расеі (0,3% за 2016 год), Украіне (0,94% за 2015-ы) і Польшчы (1,8% у 2014-м) і іншых краінах Эўропы.

Намесьнік старшыні Вярхоўнага суду Валеры Калінковіч мае такім лічбам шэраг апраўданьняў, якія перадае Tut. by:

— Немагчыма прыдумляць апраўдальныя прысуды, каб беларуская статыстыка супадала з эўрапейскай;
— Са зьяўленьнем Сьледчага камітэту становіцца меней справаў са слабой доказнай базай;
— У чвэрці справаў абвінавачаны сам прызнае віну і яго віна відавочная.
Пры гэтым Калінковіч сьцьвярджае, што судзьдзі не нясуць пакараньня за апраўдальныя прысуды, а факт скасаваньня прысуду ня цягне за сабой дысцыплінарнай адказнасьці.

Тры спрэчныя заявы судзьдзі Валера Калінковіча аб праблемах правасудзьдзя

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG