Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакуль невядома, ці будзе працэс над Данатам Скакуном адкрыты


Рашэньне праводзіць судовае паседжаньне ў адкрытым ці закрытым рэжыме знаходзіцца выключна у кампэтэнцыі суду, які разглядае справу.

«Таму ня ведаю, будзе разгляд справы Даната Скакуна ў судзе другой інстанцыі адкрытым ці закрытым», — заявіў першы намесьнік старшыні Вярхоўнага суду Валер Калінковіч.​

23 траўня 2016 году ў гімназіі № 74 у Кастрычніцкім раёну Менску адбыўся напад на настаўніцу. Паводле ўправы Сьледчага камітэту па Менску, «настаўніца па тэлефоне паведаміла сваёй дачцэ, што адзін са старшаклясьнікаў некалькі разоў ударыў яе нявысьветленым вострым прадметам».

Намесьнік старшыні Вярхоўнага суду Валер Калінковіч
Намесьнік старшыні Вярхоўнага суду Валер Калінковіч

«Што да дыскусіі, якая разгарнулася вакол гэтай справы, то яе нельга ацаніць інакш, як спробу аказаць сыстэмны і інтэнсіўны ціск на суд другой інстанцыі, — лічыць Валер Калінковіч. — Тое, што публікуецца і зь якой танальнасьцю, сьведчыць пра пэўныя тэндэнцыі ў публікацыях. Часам прыёмы і падыходы ў асьвятленьні пэўных судовых справаў у інтэрнэце (якія робяцца ня толькі прафэсійнымі журналістамі, бо сёньня практычна кожны можа пісаць што прыйдзе ў галаву) не дапамагаюць, а перашкаджаюць ажыцьцяўляць правасудзьдзе, бо выклікаюць нездаровую цікавасьць. Але пры гэтым, што б у інтэрнэце ні пісалі, калі справа патрапіць у Вярхоўны суд, яна будзе разгледжана аб’ектыўна і бесстаронна, не зважаючы на тую пену, якая ўзьбіваецца вакол», — падсумаваў намесьнік старшыні Вярхоўнага суду.

У красавіку 2017 году непаўналетні Данат Скакун прызнаны вінаватым у замаху на забойства настаўніцы з асаблівай жорсткасьцю. Суд прыгаварыў яго да пазбаўленьня волі на 8 гадоў. Адвакат абскарджвае прысуд, апэляцыя неўзабаве будзе разглядацца ў Вярхоўным судзе.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG