Паводле вынікаў галасаваньня ў выканаўчай радзе арганізацыі, яна атрымала 30 з 58 галасоў.
Зараз гэтае рашэньне мае зацьвердзіць Генэральная канфэрэнцыя UNESCO, чарговая сэсія якой прызначаная на 10 лістапада.
З 2009 году, два тэрміны запар, арганізацыю ўзначальвае прадстаўніца Баўгарыі Ірына Бокава.
12 кастрычніка ЗША абвясьцілі, што з канца 2018 году выходзяць з UNESCO з прычыны антыізраільскіх пазіцыяў гэтай арганізацыі.
Сьледам за Вашынгтонам сваю гатовасьць пакінуць UNESCO выказаў Ізраіль.
ЗША спынілі фінансаваць арганізацыю ў 2011 годзе — пасьля таго, як яна прыняла ў свае шэрагі Палестынскую аўтаномію.
Ізраіль прыпыніў супрацоўніцтва з UNESCO год таму, калі была прынятая рэзалюцыя аб захаванасьці мячэцяў на Храмавай гары ў Ерусаліме, у якой нічога не гаварылася пра гістарычную сувязі габрэйскага народу з гэтым сьвятым для юдэяў і мусульманаў месцам.
Адры Азулай нарадзілася 4 жніўня 1972 году ў Парыжы, у сям’і мараканскіх габрэяў. Дачка Андрэ Азулая, дарадцы каралёў Марока Хасана II і Мухамада VI.