Лінкі ўнівэрсальнага доступу

The New York Times: Як апошняя дыктатура Эўропы стала цэнтрам тэхналёгіяў


Верхні горад і вуліца Зыбіцкая з вышыні птушынага палёту
Верхні горад і вуліца Зыбіцкая з вышыні птушынага палёту

Артыкул з такім загалоўкам вядучая амэрыканская газэта апублікавала напярэдадні.

The New York Times расказвае амэрыканскаму чытачу пра Менск. Аповед пачынаецца з вуліцы Зыбіцкай, якая ў пятніцу вечарам ператвараецца ў адну вялікую вечарынку. Модна апранутыя хіпстары паказваюць, што нават у краіне, якая атрымала назву апошняй дыктатуры Эўропы, можна бесклапотна весяліцца. Газэта піша, што за апошнія некалькі гадоў, Зыбіцкая (або проста Зыба) востраў свабоды ў цэнтры Менску — горадзе зь пераважна шырокімі і доўгімі вуліцамі, з савецкімі будынкамі і мінакамі, якія, здаецца, баяцца любога кантакту.

Тым часам многія з тых, хто весяліцца на Зыбіцкай — гэта маладыя, вопытныя і пэрспэктыўныя кампутарныя дызайнэры. Гэта частка з больш чым 30 000 спэцыялістаў, якія цяпер працуюць у 2-мільённым Менску і распрацоўваюць мабільныя аплікацыі, якімі карыстаецца больш за мільярд чалавек у 193 краінах сьвету.

Як прыклад The New York Times прыводзіць праграму MSQRD, распрацаваную ў Менску. Ёй падчас цырымоніі ўручэньня прэміі Оскар cкарыстаўся славуты актор Леанарда Дыкапрыё, а праз 10 дзён яе купіў Facebook за невядомую суму. Заснавальнікі, сярэдні ўзрост якіх у той час быў каля 25 гадоў, пераехалі Ангельшчыну і ЗША. Але іх былыя калегі па-ранейшаму працуюць у Менску і распрацоўваюць новыя кампутарныя цуды.

Не забываецца The New York Times і на Лукашэнку, які кіруе трэці дзясятак гадоў, і які вядомы сваімі піяр-штукамі, накшталт зьбіраньня бульбы на сваім гародзе або цяганьня з сабой на нарады сына-падлетка Колі. Паводле газэты, Лукашэнка пачаў верыць, што кампутарная індустрыя можа стаць чароўнай палачкай, якая дапаможа яму аслабіць хранічную залежнасьць краіны ад Расеі.

Нядаўна Лукашэнка дазволіў бязьвізавы ўезд для грамадзян 79 краін, у тым ліку ўсіх заходніх дзяржаваў, таксама ён таксама хоча зьняць абмежаваньні на валютныя пераводы для стымуляваньня вэнчурнага фінансаваньня для стартапаў.

У інтэрвію газэце Аркадзь Добкін, выканаўчы дырэктар кампаніі EPAM, якая распрацоўвае праграмаваньне для вядучых тэхналягічных кампаній сьвету і лічыцца адной з найбольш хутка растучых тэхналягічных кампаній у сьвеце, сказаў, што тэхнічным разьвіцьцём Беларусь абавязаная спадчыне Савецкага Саюзу. Штаб-кватэра EPAM знаходзіцца ў Ньютаўне (штат Пэнсыльванія, ЗША), але галоўны цэнтар разьвіцьця кампаніі знаходзіцца ў Менску, дзе працуюць больш за 6000 спэцыялістаў. «Тут унівэрсытэты выпускаюць больш высокакваліфікаваных спэцыялістаў, чым унутраныя патрэбы рынку», — сказаў у інтэрвію газэце Аркадзь Добкін.

Сяргей Чалы, заўзяты эканаміст і былы чыноўнік ўраду, зь якім таксама размаўляў карэспандэнт The New York Times, называе Беларусь «паміраючай краінай з Bitcoins».

Яўген Ліпковіч, папулярны блогер, які зрабіў кар’еру на высьмейваньні беларускіх чыноўнікаў, сказаў The New York Times, што адзіная прычына, дзякуючы якой кампутарныя тэхналёгіі сталі папулярнымі і пасьпяховымі ў Беларусі, зьяўляецца тое, што ўрад «ня можа захапіць мазгі людзей».

Таксама газэта расказвае, што сын Лукашэнкі Коля любіць гуляць у танкі — яшчэ адну сусьветна вядомую беларускую IT-прадукцыю. Але бацька не дазваляе яму рабіць гэта больш чым адну гадзіну ў дзень і прымушае пасьля паўтары гадзіны займацца музыкай, а калі на танкі ідзе дзьве гадзіны — на музыку тады адводзіцца аж чатыры гадзіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG