У Менску 31 кастрычніка абвясьцілі пераможцу літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця. Лярэатам прэміі стаў журналіст Свабоды Зьміцер Бартосік, аўтар кнігі «Быў у пана верабейка гаварушчы». Кніга была выдадзеная ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды».
Пра значэньне і ўплыў прэміі Гедройця гаворым з паэткай, пісьменьніцай і крытыкам Людмілай Рублеўскай, якая сёлета атрымала 2 месца за кнігу «Дагератып», літаратурным крытыкам Ганнай Кісьліцынай, якая раней была ў журы прэміі, і пісьменьніцай і дасьледчыцай Ганнай Севярынец.
Сама яна кажа, што гэта можа быць спробай прымусіць яе замаўчаць. У кастрычніку Макгоўэн абвінаваціла прадусара Гарві Вайнштэйна ў згвалтаваньні.
У Нацыянальным аэрапорце «Менск» неўзабаве будуць зьмены на карысьць беларусізацыі. Пра гэта заявіў Свабодзе генэральны дырэктар лётнішча Дзьмітры Мелікян.
Калі даваенная Беларусь была разрэзаная напалам палякамі і бальшавікамі, якія вершы пісалі беларускія жанчыны?
Беларускую літаратуру палічылі вельмі цікавай 20,5%, нецікавай 24,9%. Расейскую, адпаведна, 38,5% цікавай і 9,8% нецікавай.
Рада Беларускага ПЭН-цэнтру выступіла з заявай у зьвязку з чарговай адміністрацыйнай справай супраць ганаровага старшыні арганізацыі Ўладзімера Някляева.
Пятнаццаць гадоў у Беларусі існуе незалежная пляцоўка, дзе кожны можа чытаць найлепшыя мастацкія творы сучаснай беларускай літаратуры, крытыку, пераклады і нон-фікшн — літаратурна-мастацкі часопіс «Дзеяслоў». Вось некалькі фактаў зь біяграфіі выданьня.
У гарадзенскай лютэранскай кірсе, адзінай дзейнай на тэрыторыі Беларусі, амбасадар Нямеччыны Пэтэр Дэтмар адкрыў выставу «#HereIstand. Марцін Лютэр, Рэфармацыя і яе наступствы».
31 кастрычніка споўнілася б 80 гадоў слыннаму беларускаму мастаку, кніжнаму графіку Яўгену Куліку, які распрацаваў дзяржаўныя сымбалі новай Беларусі — герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сьцяг, але пражыў усяго 64 гады. Пра яго ўзгадвае Вінцук Вячорка.
Пра гэта гаворыцца ў твітэры телепрэміі. У паведамленьні адзначаецца, што рашэньне прынятае «у сьвятле апошніх падзеяў».
Кніга сёлетняга ляўрэата прэміі Гедройця Зьмітры Бартосіка пабачыла сьвет у сэрыі «Бібліятэка Свабоды XX стагодзьдзя»
У Менску 31 кастрычніка абвясьцілі пераможцу літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця. Ім стаў Зьміцер Бартосік, аўтар кнігі «Быў у пана верабейка гаварушчы».
Нехта набывае сабе замкі ў Францыі, у Нямеччыне. Але можна пабудаваць замак і ў сваім двары. Наступнае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у беларускую вёску Чухны, дзе мастак Сяргей Бандарэнка пабудаваў міні-копію Крэўскага замку каля 5 мэтраў вышынёй.
Усё лета ў родавым маёнтку Агінскіх, што ў мястэчку Залесьсе на Смаргоншчыне, мэліяратары парадкавалі ставок зь Лебядзінай выспай: разабралі дамбу, спусьцілі ваду, пачалі чысьціць дно. І хоць тэрмін заканчэньня працаў па дакумэнтах пазначаны 31 кастрычніка 2017-га, да фіналу справу так і не давялі.
Журы прэміі імя Ежы Гедройця абвесьціла ляўрэата — аўтара найлепшай празаічнай кнігі 2016 году, які атрымае галоўны прыз у 5000 эўра.
31 кастрычніка журы літаратурнай прэміі назаве імя шостага пераможцы. Свабода паразмаўляла зь яго папярэднікамі пра тое, як гэта — атрымаць Гедройця.
«Мне падалося, што я знайшла ў яго асобе свайго аднадумцу. І цяпер найважнейшае, каб кожны крок быў ня проста абгавораны, але і зроблены».
Выйшла новае відэа на песьню гурту BRUTTO «Годзе», напісаную на тэкст Янкі Купалы.
Дакумэнтальную стужку Сяргея Будкіна і Яўгена Шапчыца «Ненаўмысны шэдэўр» можна ўбачыць упершыню на вялікім экране на 24-м міжнародным кінафэстывалі «Лістапад» 6 лістапада.
Спэйсі абвінавацілі ў пэдафіліі, ён адказаў, што ня памятае такога і што ён бісэксуал. Сэрыял пра фантастычнага прэзыдэнта ЗША, які глядзеў рэальны прэзыдэнт ЗША, закрываюць, але ня кажуць, ці ў сувязі са скандалам са Спэйсі
На 87-м годзе жыцьця ня стала народнага мастака Беларусі Георгія Паплаўскага. Пра гэта паведамілі ў Беларускім саюзе мастакоў.
31 кастрычніка ў культурніцкай прасторы «Ок16» (Менск, вул. Кастрычніцкая, 16) раскрыецца таямніца галоўнай беларускай літаратурнай інтрыгі. Журы прэміі імя Ежы Гедройця абвесьціць ляўрэата за празаічную кнігу 2016 году. На яе намінуюцца сем прэтэндэнтаў.
Княскую вежу Крэўскага замку ўзялі ў рыштаваньні, муры абгарадзілі па пэрымэтры. На прылеглай тэрыторыі зьявілася спэцтэхніка і бытоўкі будаўнікоў.
Анімацыйная стужка «And The Moon Stands Still» беларускай рэжысэркі Юліі Рудзіцкай прызнаная найлепшым беларускім фільмам на міжнародным фэстывалі «Анімаёўка-2017», які 29 кастрычніка завяршыўся ў Магілёве.
Колькі і якой Расеі ў беларускіх СМІ? Чаму беларускія мэдыя і аўдыторыя «жывуць жыцьцём іншай дзяржавы»? Слухай, чытай, глядзі, абмяркоўвай беларускае — ці могуць даць плён такія заклікі? Гэтыя пытаньні ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць галоўны рэдактар парталу TUT.BY Марына Золатава, намесьнік рэдактара газэты «Наша ніва» Зьміцер Панкавец і рэдактар выданьня REFORMATION Сяргей Харытонаў.
Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім абраная старшынёй Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны і бліжэйшыя тры гады будзе яго ўзначальваць. Такое рашэньне прынятае дэлегатамі XIII зьезду ТБМ 29 кастрычніка.
Шматразовы чэмпіён сьвету сярод прафэсіяналаў і аматараў па тайскім боксе, удзельнік музычнага праекту BRUTTO Віталь Гуркоў рэалізаваў даўнюю мару — пры дапамозе дызайнэраў распрацаваў і запусьціў у продаж вопратку з нацыянальнай сымболікай пад брэндам @gurcore.
Вядомы расейскі рэжысэр Аляксей Сакураў прыехаў у Менск на адмысловы выступ у інтэлектуальным клюбе Сьвятланы Алексіевіч.
Курсы ўкраінскай мовы адкрыліся 28 кастрычніка ў Гомельскім цэнтры беларускай мовы і культуры на вуліцы Кірава.
Выдавецтва «Alma littera», у якім дагэтуль выходзілі кнігі літоўскай пісьменьніцы Руты Ванагайце, паведаміла, што ўсе яе кнігі зьнятыя з продажу і пушчаныя на макулятуру.
Вядучы эўрапейскі славіст, прафэсар мовазнаўства Інстытуту славістыкі Венскага ўнівэрсытэту Міхаэль Мозэр адказаў на пытаньні Радыё Свабода, якія тычыліся гісторыі беларускай літаратурнай мовы і мовы друкаванай Бібліі Францішка Скарыны.
29 кастрычніка ў Менску ў камэрнай залі Купалаўскага тэатру адбудзецца прэзэнтацыя новай кнігі Алеся Ліпая «Абдымкі».
Чарговым госьцем інтэлектуальнага клюбу «Сьвятлана Алексіевіч запрашае» стане вядомы расейскі рэжысэр Аляксандр Сакураў. Паседжаньне адбудзецца 28 кастрычніка ў Доме Кіно.
Поўнамэтражны дакумэнтальны кінафільм «Будынак «Слова» распавядае пра гісторыю зьнішчэньня ўкраінскай інтэлігенцыі — пісьменьнікаў, якія жылі пад адным дахам у доме «Слова» у Харкаве і былі расстраляныя ў 30-я гады мінулага стагодзьдзя.
Менскі скульптар Гэнік Лойка скончыў працу над помнікам-бюстам беларускаму першадрукару Францішку Скарыну для Малдовы. Як казаў аўтар Свабодзе, скульптура прынятая экспэртнай радай, адгружаная, і на пачатку лістапада яе паставяць у сквэры насупраць амбасады Беларусі ў Кішынёве.
Беларускі рэжысэр Аляксей Туровіч, які экранізаваў вядомы твор Васіля Быкава «Жоўты пясочак» пра масавыя расстрэлы ў Курапатах, будзе патрабаваць паказаць фільм па дзяржаўным тэлебачаньні.
Песьні выканалі Akute, Dzieciuki, Зьміцер Вайцюшкевіч, Лявон Вольскі і іншыя. Музыкі не абавязкова выкарыстоўвалі вершы даслоўна — некаторыя іх дапоўнілі, некаторыя пераасэнсавалі.
Прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў падпісаў указ аб пераводзе альфабэту казахскай мовы на лацінку. Краіна адмовіцца ад кірыліцы да 2025 году. Першыя падручнікі на лацінцы выпусьцяць ужо ў наступным годзе.
Генэральная пракуратура Беларусі вынесла афіцыйнае папярэджаньне арганізатарам канцэрту расейскага рэпэра Face пасьля скаргі маці аднаго з фанатаў музыкі.
У Менску 26 кастрычніка быў прадстаўлены апошні 37-ы том «Гістарычнага слоўніка беларускай мовы». Сэрыю пачалі выпускаць яшчэ ў 1982 годзе.
«Цар гары» ў пачатку іграе на, калі можна так сказаць, глядацкіх інстынктах, што клююць на любое недарэчнае спалучэньне.
Дырэктарка польскага беларускамоўнага тэлеканалу «Белсат» Агнешка Рамашэўска-Гузы падчас сустрэчы ў Горадні заявіла, што «Белсат» будзе жыць, сытуацыя з фінансаваньнем на гэты момант унармавалася.
У Міністэрстве адукацыі паведамілі, што гімназіі закрываць ня будуць, але адменяць экзамэны для паступленьня туды пасьля чацьвёртай клясы.
У Менску адбыўся перадпрэмʼерны паказ фільму «Шторм: Палаючы лicт». Упершыню ў гісторыі сучаснага кінапракату прэмʼера замежнага фільму адбываецца адразу ў беларускай агучцы.
Міністэрства культуры паведаміла, што прапанова аб наданьні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасьці бел-чырвона-беламу сьцягу, якая не адпавядае патрабаваньням, ня можа быць разгледжана.
24 кастрычніка, ва ўзросьце 89 гадоў, памёр амэрыканскі сьпявак, кампазытар і піяніст Фэтс Доміна (Fats Domino), адзін з найбольш вядомых выканаўцаў музыкі ў стылі рытм-н-блюз ды рок-н-рол.
Гэта, відаць, быў ужо апошні разьдзел у гісторыі славутага брытанскага гурту «Pink Floyd».
Праект veha.of.by робіць дасьледаваньні генэалягічных дрэваў і друкуе ўнікальныя кнігі пра гісторыі канкрэтных сем’яў.
«PARTYzan-фільм» распавядае пра «беларускую мару» — зарабіць вельмі шмат грошай.
Загрузіць яшчэ