Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Знакавы рок-музыка Том Пэці памёр ва ўзросьце 66 год


Том Пэці, архіўнае фота
Том Пэці, архіўнае фота

Амэрыканскі рок-музыка Томас Эрл Пэці памёр ва ўзросьце 66 год, перадае Associated press. 1 кастрычніка ў ягоным доме ў Малібу ў яго спынілася сэрца, лекары UCLA Medical Center у Лос-Анджэлесе спрабавалі яго ўратаваць, але 2 кастрычніка канстатавалі яго сьмерць.

На мінулым тыдні Том Пэці завершыў канцэртны тур, прысьвечаны 40-годзьдзю ягонага гурту Heartbreakers, пасьля якога меркаваў скончыць музычную кар’еру.

Пэці і Heartbreakers запісалі разам 13 альбомаў, што разышліся накладам у 80 млн асобнікаў; таксама Пэці запісаў тры сольныя альбомы.

Сьпявак з гуртом атрымалі славу ў 1970-я з гітамі «American Girl», «Stop Dragginʼ My Heart Around», «Breakdown», «Listen to Her Heart», у 1989 годзе Пэці выдаў свой галоўны гіт «Free Fallin’». У 2002 годзе Том Пэці і Heartbreakers былі ўключаныя ў Залю славы рок-н-ролу.


Музыка Боб Дылан, ляўрэат леташняй Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры, назваў сьмерць Тома Пэці шакуючымі навінамі ў інтэрвію Rolling Stone:

«Я вельмі высокага меркаваньня пра Тома. Ён выдатны артыст, поўны сьвятла, мой сябра, якога я ніколі не забуду».

Гурт Coldplay прасьпяваў песьню Тома Пэці ў ягоную памяць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG