Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На сольны канцэрт Вольскага ў Менску за гадзіну прадалі 500 квіткоў


Лявон Вольскі
Лявон Вольскі

21 верасня ў Prime Hall адбудзецца першы за 7 гадоў вялікі сольны канцэрт Лявона Вольскага ў Менску. Продаж квіткоў пачаўся сёньня апоўдні, за першую гадзіну прадалі больш за 500 квіткоў.

— Гэты канцэрт — доўгачаканая падзея для ўсіх прыхільнікаў Лявона Вольскага. Таму я ня бачу ў такім ажыятажы нічога дзіўнага, —пракамэнтаваў арганізатар мерапрыемства Ўладзімір Плавінскі.

«Белая яблыня грому» — знакавая праца Вольскага на вершы беларускіх клясыкаў. Дыск выйшаў увесну 2010-га, быў прадстаўлены на канцэртах у Менску і на фэсце Be2gether у Літве. Пасля яго і пачалася паўза ў вялікіх выступах музыкі на радзіме — паслухаць Вольскага можна было толькі на невялікіх паўпадпольных імпрэзах.

Лявон Вольскі «Белая яблыня грому» (live 2010):

— Выступы ў Менску заўжды асаблівыя і асабістыя. Будзем граць «Белую яблыню грому» і найлепшыя песьні розных часоў — два вялікія аддзяленьні, — апісаў канцэрт Лявон Вольскі на сваёй старонцы ў Facebook.

Продаж адбываецца праз касы і сыстэму Kvitki.by, сайт Primehall.by і касы Prime Hall (ГЦ «Замак»).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG