Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Касьцюшка, Барадулін, Машэраў. Чые выявы разьмешчаны ў пэкінскім Цэнтры вывучэньня Беларусі


Прарэктар Другога Пэкінскага інстытуту замежных моваў Чжу Пэйфэнь і Кірыл Руды
Прарэктар Другога Пэкінскага інстытуту замежных моваў Чжу Пэйфэнь і Кірыл Руды

Пасол Беларусі ў Кітаі Кірыл Руды ў рамках сьвяткаваньня 500-годзьдзя беларускага кнігадрукаваньня наведаў Другі Пэкінскі інстытут замежных моў і разьмешчаны ў ім Цэнтар вывучэньня Беларусі.

Дыплямат перадаў Цэнтру каля 50 кніг беларускіх выдавецтваў, прысьвечаных мове, літаратуры, гісторыі, культуры, а таксама традыцыям і звычаям Беларусі.

Ва ўстанове, дзе студэнты вывучаюць беларускую мову, зьвяртае на сябе ўвагу сьцяна з партрэтамі вядомых беларусаў. На здымку, які разьмясьціў у сваім акаўнце ў Твітары Кірыл Руды, бачныя партрэты Францішка Скарыны, музыкі Ўладзімера Мулявіна, пісьменьнікаў Якуба Коласа, Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Рыгора Барадуліна, інжынэра Паўла Сухога, спартоўцаў Вольгі Корбут, Віталя Шчэрбы, Дар’і Домрачавай, камуністычнага дзеяча Пятра Машэрава і ваеннага дзеяча Рэчы Паспалітай Тадэвуша Касьцюшкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG