Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ляўрэатам Нацыянальнай літаратурнай прэміі стала Людміла Рублеўская


Пісьменьніца Людміла Рублеўская

Журы адзначыла яе твор «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфэдэрата».

Цырымонія абвяшчэньня пераможцаў прайшла 3 верасьня ў Полацку ў межах сьвяткаваньня Дня беларускага пісьменства. Рублеўскую прызналі аўтарам лепшага празаічнага твора. Аўтарам лепшага паэтычнага твору назвалі Анатоля Аўруціна за зборнік «Паэзія прасьвятленьня», крытыка Валера Назарава адзначылі за працу «Тайнапіс Андрэя Мрыя», паведамляе БелаПАН. Іншыя ўзнагароды разьмеркавалі такім чынам:

Лепшы драматургічны твор — Васіль Ткачоў, зборнік «Характары».

Лепшы публіцыстычны твор — Зіновій Прыгодзіч, зборнік «Постаці».

Лепшы твор для дзяцей — Міхаіл Пазднякоў, зборнік казак «Возера Дзіва».

Дэбют — Маргарыта Лышкевіч, зборнік «Яблыкі».

Нацыянальная літаратурная прэмія заснаваная Міністэрствам інфармацыі Беларусі. Яе пераможцаў узнагароджваюць каштоўнымі прызамі і грашовымі прэміямі. Сёлета яна ўручалася трэці раз.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG