Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адзін з вагонаў менскага мэтро набыў бразыльскі калярыт


"Бразыльскі бок" вагону менскага мэтро (фота з сайту Менскага мэтрапалітэну)
"Бразыльскі бок" вагону менскага мэтро (фота з сайту Менскага мэтрапалітэну)

Да чацьвёртага беларуска-бразыльскага фэстывалю урбан-арту Vulica Brasil далучыўся Менскі мэтрапалітэн.

Як паведамляецца на сайце сталічнай падземкі, некалькі дзён таму бразыльскія мастакі падалі на разгляд у Менгарвыканкам эскізы афармленьня аднаго з вагонаў.

Як вынікала з задумы, адзін бок будзе ўвасабляць сонечную Бразылію, другі меркавалася выканаць у беларускіх матывах з паказам папулярных месцаў горада.

Пасьля ўхваленьня праекту графіцісты распачалі працу над увасабленьнем задумы.

"Беларускі бок" вагону менскага мэтро (фота з сайту Менскага мэтрапалітэну)
"Беларускі бок" вагону менскага мэтро (фота з сайту Менскага мэтрапалітэну)

Такім чынам, 4 верасьня «бразыльскі» вагон выйдзе ў адным са складаў другой лініі мэтро.

Фестываль урбан-арту Vulica Brasil — традыцыйны культурны праект амбасады Бразыліі ў Беларусі.

Як паведамляла Свабода, 2 верасьня стартуе заключная частка фэстывалю, галоўныя імпрэзы пройдуць на вуліцы Кастрычніцкай у Менску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG