Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзень беларускага пісьменства пад Леніным. Фотафакт


Узоры строяў пад помнікам Леніна
Узоры строяў пад помнікам Леніна

Сёлета ў Полацку адзначаюць адразу тры падзеі, кожная зь якіх вартая асобнага сьвяткаваньня.

Гэта Дзень беларускага пісьменства, 500-годзьдзе кнігадрукаваньня і 1155-годзьдзе Полацка. Таксама ўлады асобна вылучаюць і гадавіну беларускай дзяржаўнасьці.

Адным зь месцаў сьвяткаваньня стаў сквэр на праспэкце Францішка Скарыны. Там роставыя фігуры і прыбраныя ў традыцыйныя строі манекены суседнічаюць з помнікам Леніну. Паводле гістарычных зьвестак, "правадыр пралетарыяту" да гораду ня меў ніякага дачыненьня.

Першая згадка пра Полацак, найстарэйшы горад Беларусі, адносіцца да 862 году.

2 верасьня каля Сафійскага сабору ўрачыста адкрыты памятны знак «Полацак — калыска беларускай дзяржаўнасьці».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG