Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На фасадзе менскай ратушы пакажуць фотапраекцыі францускага мастака


Адкрыцьцё Месяца фатаграфіі ў Менску ў 2015 годзе.
Адкрыцьцё Месяца фатаграфіі ў Менску ў 2015 годзе.

Акцыя пройдзе ў межах Месяца фатаграфіі ў Менску.

7 і 8 верасьня на фасадах сталічнай ратушы пакажуць фотапраекцыю францускага фотамастака Клемана Брыяна. Брыян жыве і працуе ў Парыжы, а таксама выкладае ва ўнівэрсытэце францускага горада Валянсьен, паведамляе агенцтва БелаПАН.

Фотапраекцыі, зь якімі працуе францускі фотамастак, зьяўляюцца ўнікальнай мастацкай тэхнікай, распрацаванай ім асабіста і магчымыя дзякуючы адмысловым прыладам, якія стварыў сам Брыян.

Пачатак дэманстрацыяў заплянаваны на 21 гадзіну. Акцыя пройдзе пры падтрымцы амбасады Францыі ў Беларусі і стане адной з частак Месяца фатаграфіі ў Менску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG