У суботу ў Францыі прайшлі акцыі пратэсту супраць падвышэньня падатку на паліва і эканамічнай палітыкі прэзыдэнта Макрона. Усяго на вуліцы выйшла больш за 80 тысяч чалавек. У Парыжы ў акцыі пратэсту ўдзельнічалі каля васьмі тысяч чалавек.
Улады Каліфорніі пацьвердзілі, што пажар «Кэмп», які пачаўся ў ваколіцах горада Парадайз два тыдні таму, і які зьнёс жыцьці як мінімум 84 чалавек, «амаль цалкам лякалізаваны».
Галоўную славутасьць Парыжу зачынілі для наведваньняў 24 лістапада ў сувязі з маштабнай акцыяй пратэсту супраць павышэньня цэнаў на аўтамабільнае паліва.
Сваякі 55 загінулых пры крушэньні самалёта Malaysia Airlines MH17 у 2014 годзе над Данбасам падалі супраць Расеі пазоў у Эўрапейскі суд па правах чалавека.
Два паліцыянты былі забітыя, а ахоўнік атрымаў раненьні ў выніку ўзброенага нападу на кітайскае консульства ў пакістанскім горадзе Карачы, паведамляе ВВС.
У чацьвер у Менску згубіўся хлопчык з аўтызмам Коля Грамовіч, які не размаўляе. Ён ехаў дадому на 29-м тралейбусе, але прапусьціў свой прыпынак і прапаў. Выявілася, што дзіця так і каталася ў тым жа самым тралейбусе.
Скончылася праверка па заяве аб паклёпе на горадзенскага журналіста і музыканта Алеся Дзянісава, а таксама ягонага калегу Аляксея Кайрыса. Крымінальную справу, якая ім тэарэтычна пагражала, так і не завялі.
Магілёўскі абласны суд 22 лістапада пачаў разглядаць крымінальную справу, аднаму зь фігурантаў якой інкрымінуецца распальваньне нацыянальнай і расавай варожасьці, а таксама злоснае хуліганства. Ён разам з саўдзельнікам пабіў чалавека.
Маладэчанскі раённы суд агучыў прысуды чатыром супрацоўнікам аддзелу Сьледчага камітэту і судмэдэкспэрту.
Прэсавая сакратарка Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Ганна Красуліна, якой пагражае дэпартацыя зь Беларусі, праінфармавала амбасаду Расеі ў Менску аб парушэньні сваіх правоў і інтарэсаў сваёй сям’і беларускімі ўладамі.
Амэрыканец загінуў на індыйскім востраве, які зьяўляецца домам для ізаляванага племені. Яно вядомае тым, што нападае на чужынцаў з лукамі і стрэламі.
563 чалавекі працягваюць лічыцца зьніклымі бязь вестак.
У Варонежы памерла 89-гадовая мясцовая жыхарка Марыя Дронава, якой лекары памылкова ампутавалі здаровую нагу.
Амэрыканскае касьмічнае агенцтва NASA правядзе буйную праверку ў кампаніях Boeing і SpaceX у сувязі зь відэаролікам, на якім прадпрымальнік Ілан Маск п’е віскі і паліць марыхуану.
У сталіцы Аўганістану Кабуле адбыўся тэракт, ахвярамі якога сталі сама меней 50 чалавек, паведамляе ВВС. Сьмяротнік зьдзейсьніў напад у банкетнай зале, дзе сабраліся прадстаўнікі аўганскай клерыкальнай навуковай грамадзкасьці.
Сьледчыя ўстанаўліваюць абставіны гібелі вадзіцеля грузавіка ў Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласьці.
У горадзе Сафонава Смаленскай вобласьці Расеі скончыла жыцьцё самагубствам 14-гадовая дзяўчынка, якая паскардзілася Ўладзіміру Пуціну на нізкую зарплату сваёй мамы.
Карыстальнікі па ўсім сьвеце маюць праблемы з доступам да сацыяльных сетак Facebook і Instagram.
Цяпер па крымінальнай справе аб здарэньні ў менскім гандлёвым цэнтры «Арэна-Сіці» ў якасьці пацярпелых праходзяць 2 дзяўчыны, паведаміла агенцтву «Менск-Навіны» афіцыйная прадстаўніца Сьледчага камітэту Юлія Ганчарова.
Мужчына адкрыў агонь каля шпіталя Mercy Hospital у Чыкага пасьля сваркі зь сяброўкай. Потым ён забег у шпіталь і працягнуў страляніну там.
Сьвяточны канцэрт з нагоды стагодзьдзя аднаўленьня незалежнасьці Польшчы ў Менску, арганізаваны мясцовым аддзяленьнем Саюза палякаў у Беларусі (СПБ), быў спынены і завершаны праз паўгадзіны пад ціскам адміністратара залі.
Данбас, падчас вайны ці ўжо «пасьля вайны», ператворыцца ў рэгіён без уласных запасаў чыстай пітной вады.
Байцы расейскіх прыватных вайсковых кампаній (ПВК) і вэтэраны ўзброеных сіл і баявых дзеяньняў зьвярнуліся ў Міжнародны крымінальны суд з патрабаваньнем пачаць расьсьледаваньне супраць арганізатараў ПВК і тых, хто ім дапамагае.
Паводле дадзеных сьледзтва, Карлас Гон на працягу многіх гадоў заніжаў свае даходы ў справаздачах для Такійскай фондавай біржы, а таксама выкарыстоўваў актывы кампаніі ў асабістых мэтах.
Суд у Кіеве дазволіў былому прэзыдэнту Ўкраіны Віктару Януковічу выступіць з апошнім словам з бальнічнага ложку.
Штогод у дарожна-транспартных здарэньнях (ДТЗ) гіне 1,25 мільёна чалавек, ад 20 да 50 мільёнаў чалавек атрымліваюць траўмы. Пра гэта паведамілі ў ААН 18 лістапада — у Сусьветны дзень памяці ахвяраў ДТЗ.
У Санкт-Пецярбургу паліцыя затрымала актывіста, які выйшаў на адзіночны пікет у падтрымку крымскіх татар.
Паліцыя Кіева пачала расьсьледаваньне нападу на канадзкага фатографа Майкла Колбарна па артыкуле хуліганства, учыненае групай асобаў.
Паліцыя Мальты выявіла датычных да забойства журналісткі Дафнэ Каруаны Галіцыі, якая расьсьледавала магчымае дачыненьне да карупцыі прэм’ер-міністра краіны, яго сям’і і атачэньня.
У Баку на шэсьці з нагоды Дня нацыянальнага адраджэньня затрымалі лідэра апазыцыйнага Народнага фронту Азэрбайджану Алі Керымлі.
Сьледчы камітэт пачаў крымінальную справу па факце гібелі чатырох чалавек на пажары ў Горадзенскім раёне.
Паліцыя Грэцыі затрымала 22 чалавекі падчас сутыкненьняў 17 лістапада ў Атэнах. 19 чалавек, у тым ліку чацьвярых замежнікаў, зь ліку затрыманых адправілі пад варту.
Героі Лявона Вольскага спрачаюцца, што варта рабіць з помнікам гарадавому ў Менску.
У забаўляльным шоў «Макаёнка, 9» на Беларускай тэлевізіі пасьмяяліся зь відэа Міністэрства ўнутраных спраў, дзе падлетак просіць выбачэньня за тое, што даў поўху скульптуры гарадавога.
Уначы 18 лістапада ў Расеі памёр мужчына, які атрымаў цяжкія траўмы падчас затапленьня плывучага дока пры канцы кастрычніка.
Былога прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча паклалі ў адну з маскоўскіх клінік, паведамляюць расейскія СМІ.
У вёсцы Верцялішкі ўначы 18 лістапада ў агні загінулі чацьвёра чалавек.
Прадстаўнікі аргентынскага флёту пацьвердзілі 17 лістапада, што прыватная кампанія Ocean Infinity, якая была нанятая для пошукаў зьніклай падлодкі Сан-Хуан, змагла знайсьці судна.
У сацсетках зьявілася відэа, як міліцыя затрымлівае маладога чалавека, які павязаў шалік на помнік гарадавому. Высьветлілася, што вешаць на помнік нічога нельга, бо гарадавы — «твар МУС».
На кантрольна-прапускным пункце на ўскраіне Грознага адбыўся выбух, паведаміла Міністэрства ўнутраных справаў Чачні.
Больш за тысячу чалавек лічацца ў сьпісе зьніклых у выніку пажараў, якія працягваюцца ў Каліфорніі ад пачатку лістапада. Пра гэта паведамляе Los Angeles Times са спасылкай на шэрыфа акругі Б’ют Коры Хоні.
У дачыненьні да жыхара Гомля, які з крыкам: «Няма чаго тут з сабакамі гуляць!» — напаў на жанчыну са шнаўцэрам і моцна стукнуў яе, распачалі крымінальную справу. Як стала вядома Свабодзе, інцыдэнт кваліфікаваны як «хуліганства» (артыкул 339 КК).
У Міністэрстве ўнутраных спраў расказалі, дзе, калі і ў якім стане ўчыняюцца «бытавыя» злачынствы і хто найчасьцей становіцца іх ахвярамі.
На Youtube-канале зьявілася відэа выбачэньняў, якое ўжо параўноўваюць з традыцыяй кадыраўскай Чачні.
Нельга таксама карыстацца сапсаваным пашпартам — нават калі пашпарт размалявала дзіця.
Дзяржаўны пракурор Саудаўскай Арабіі запатрабаваў сьмяротнага пакараньня для пяцёх абвінавачаных у забойстве журналіста Джамаля Хашокджы. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters.
Паліцыя Кіева паведамляе аб узбуджэньні крымінальных справаў за спробу падпалу Андрэеўскай царквы.
30-гадовы кіроўца мікрааўтобуса «Фольксваген», які 14 лістапада сутыкнуўся з малакавозам у Калінкавіцкім раёне.
Каля тысячы мусульман-рагінг’я выйшлі на акцыю пратэсту ў лягеры для бежанцаў у Банглядэшы. Яны пратэстуюць супраць плянаў мясцовага ўрада рэпатрыяваць іх у Мʼянму, адкуль сотні тысяч рагінгʼя зьбеглі ў мінулым годзе.
Выкладчык бухарскага інжынэрна-тэхналягічнага інстытуту ва Ўзбэкістане, 59-гадовы Рамазан Мухідзінаў зьбіў студэнтаў. Здарылася гэта, па словах навучэнцаў за тое, што яны прыйшлі на заняткі без гальштукаў.
Загрузіць яшчэ