Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У шпіталі памёр кіроўца мікрааўтобуса — шостая ахвяра аварыі ў Калінкавіцкім раёне


30-гадовы кіроўца мікрааўтобуса «Фольксваген», які 14 лістапада сутыкнуўся з малакавозам у Калінкавіцкім раёне, памёр у шпіталі, паведаміў Tut.by. Такім чынам, у выніку аварыі загінулі ўжо 6 чалавек.

14 лістапада каля 10.55 на 176-м кілямэтры трасы М10 (мяжа Расейскай Фэдэрацыі — Гомель — Кобрынь) мікрааўтобус «Фольксваген» выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з малакавозам.

5 пасажырак мікрааўтобуса памерлі на месцы здарэньня, кіроўца «Фольксвагена» памёр у шпіталі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG