Лінкі ўнівэрсальнага доступу

5 чалавек загінулі ў аварыі ў Калінкавіцкім раёне


У выніку ДТЗ пяць пасажырак мікрааўтобуса памерлі на месцы здарэньня, кіроўца мікрааўтобуса дастаўлены ў рэанімацыю, паведамляе Сьледчы камітэт у сацыяльных сетках.

14 лістапада каля 10:55 на 176-м кілямэтры трасы М10 (мяжа Расейскай Фэдэрацыі — Гомель — Кобрынь) мікрааўтобус «Фольксваген» выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з малакавозам.

На месцы аварыі працуе сьледчая апэратыўная група, туды ж выехаў начальнік УСК Гомельскай вобласьці для каардынацыі работы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG