Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве на мітынгу памяці трансгендэраў напалі на канадзкага журналіста


Майкл Колбарн
Майкл Колбарн

Паліцыя Кіева пачала расьсьледаваньне нападу на канадзкага фатографа Майкла Колбарна па артыкуле хуліганства, учыненае групай асобаў. Інфармацыя пра гэта ёсьць на сайце ведамства.

Як паведамляецца, пацярпелы паказаў, што двое напалі на яго непадалёк Уладзімірскага сабора, калі той праводзіў фотаздымку падзеі: адзін з іх ударыў Колбарна ў твар, а другі ужыў газавы балёнчык.

«Пасьля гэтага нападнікі схаваліся. Іх фота са сьпіны іншаземец перадаў паліцыянтам. Працягваюцца пошукі правапарушальнікаў», — адзначылі ў прэс-службе кіеўскай паліцыі.

Як паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода, інцыдэнт адбыўся падчас акцыі напярэдадні Міжнароднага дня памяці трансгендэраў, якія пацярпелі або загінулі праз трансфобны гвалт.

Каля 40 чалавек сабраліся каля парку Шаўчэнкі, аднак іх адціснулі праварадыкальныя контрадэманстранты. Радыкалы выкрыквалі абразы і ўжывалі дымавыя шашкі.

Дзень памяці трансгендэрных людзей, якія пацярпелі або загінулі ад гвалту, адзначаюць штогод 20 лістапада.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG