Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Азэрбайджане затрымалі дзясяткі чалавек, у тым ліку лідэра Народнага фронту


Алі Керымлі

У Баку на шэсьці з нагоды Дня нацыянальнага адраджэньня затрымалі лідэра апазыцыйнага Народнага фронту Азэрбайджану Алі Керымлі. Разам з ім затрыманыя больш за 10 чалавек. Паводле дадзеных сайту «Эхо Кавказа», іх абвінавачваюць у парушэньні правілаў правядзеньня шэсьцяў. Агенцтва Turan адзначае, што месцазнаходжаньне Керымлі і яшчэ некалькіх актывістаў невядома.

Усяго, паводле апошніх дадзеных, падчас акцыі 17 лістапада былі затрыманыя 52 актывісты. Большасьць адпушчаныя пасьля папярэджаньня.

Пасьля затрыманьняў дзясяткі чалавек сабраліся каля будынка паліцыі, каб выказаць свой пратэст дзеяньням уладаў. Па словах актывістаў, паліцэйскія заводзілі людзей у аўтобус і везьлі ў невядомым кірунку. Пазьней некаторых высадзілі прыкладна за два кілямэтры ад акцыі, але яны ўсё роўна вярнуліся на мітынг.

Улады сьцьвярджаюць, што ўдзельнікі акцыі парушалі грамадзкі парадак.

Праваабаронцы неаднаразова зьвярталі ўвагу на перасьлед апазыцыйных актывістаў і прэсы ў Азербайджане. У апошнім рэйтынгу свабоды прэсы арганізацыі «Рэпартэры бязь межаў» Азэрбайджан заняў 163-е месца з 180.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG