Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Штогод у сьвеце ў ДТЗ гіне 1,25 мільёна чалавек


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Штогод у дарожна-транспартных здарэньнях (ДТЗ) гіне 1,25 мільёна чалавек, ад 20 да 50 мільёнаў чалавек атрымліваюць траўмы. Пра гэта паведамілі ў ААН 18 лістапада — у Сусьветны дзень памяці ахвяраў ДТЗ.

«Аварыі на дарозе зьяўляецца асноўнай прычынай сьмерці маладых людзей ва ўзросьце ад 15 да 29 гадоў. Палова ўсіх выпадкаў сьмерці ў дарожна-транспартных здарэньнях прыпадае на пешаходаў, матацыклістаў і раварыстаў», — гаворыцца ў паведамленьні.

Паводле прагнозаў Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя, да 2020 году траўматызм у выніку ДТЗ можа стаць трэцяй з асноўных прычынаў гібелі і калецтваў.

Асноўныя прычыны аварыяў — перавышэньне хуткасьці, ужываньне алькаголю, парушэньне правілаў тэхнічнага агляду транспартных сродкаў і прыладаў, якія гарантуюць бясьпеку кіроўцаў і пасажыраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG