Лінкі ўнівэрсальнага доступу

700 тысячаў мусульманаў хочуць вярнуць у краіну, зь якой яны ўцяклі ад генацыду


Каля тысячы мусульман-рагінг’я выйшлі на акцыю пратэсту ў лягеры для бежанцаў у Банглядэшы. Яны пратэстуюць супраць плянаў мясцовага ўрада рэпатрыяваць іх у Мʼянму, адкуль сотні тысяч рагінгʼя зьбеглі ў мінулым годзе.

Чыноўнікі ў Банглядэшы абвясьцілі, што рэпатрыяцыя больш чым 700 тысяч рагінгʼя пачнецца 15 лістапада, калі яны пагодзяцца, паведамляе агенцтва Associated Press.

Згодна з рашэньнем ААН, улады Банглядэша ня могуць прымусіць мусульман-рагінгʼя вярнуцца ў Мʼянму. Аб добраахвотніках пакуль не паведамляецца.

Канфлікт рагінгʼя і ўладаў Мʼянмы

​На думку паўтарамільённага мусульманскага народа рагінгʼя, іх радзіма — адзін з рэгіёнаў Мʼянмы, Ракхайн. Улады Мʼянмы так ня лічаць, называючы гэты этнас «незаконным імігрантамі» і «ісламскімі баевікамі», якіх падтрымліваюць міжнародныя тэрарыстычныя сеткі і «некаторыя мусульманскія манархіі Пэрсыдзкага заліва».

Узброены канфлікт з мусульманамі-рагінгʼя абвастрыўся 9 кастрычніка 2016 года, а затым яшчэ мацней — 25 жніўня, калі байцы мясцовай нешматлікай узброенай групоўкі, якая абвяшчала ісламісцкія лёзунгі, напалі адразу на 30 армейскіх абʼектаў і паліцэйскіх участкаў, забіўшы 15 чалавек у якасьці «акта помсты» за перасьлед сваіх суайчыньнікаў.

У адказ пачалася ваенная «акцыя помсты», якую міжнародныя праваабарончыя арганізацыі называюць генацыдам усяго мусульманскага насельніцтва штата Аракан (Ракхайн), дзе іслам вызнаюць ня толькі рагінгʼя. Афіцыйныя ўлады да 1 верасьня заявілі аб прыкладна 400 забітых «паўстанцаў» і толькі 17 «выпадкова загінулых» мірных жыхарах.

Каля 700 тысяч мусульман-рагінгʼя за гэты час зьбеглі ў суседні мусульманскі Банглядэш або на незаселеныя выспы ў бэнгальскім заліве. Яны да гэтага часу жывуць у лягерах бежанцаў у антысанітарных умовах.

Група экспэртаў ААН, якая займаецца вывучэньнем канфлікту ў Мʼянме, заявіла ў жніўні 2018 года, што ў ваеннага камандаваньня краіны былі намеры ўчыніць «генацыд» мусульман-рагінгʼя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG