Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Amnesty International пазбавіла лідэра М’янмы ўзнагароды «Амбасадар сумленьня»


Уцекачы рагінг'я чакаюць прыбыцьця каманды Рады Бясьпекі ААН у лягеры ўцекачоў у Банглядэш, 29 красавіка 2018 году
Уцекачы рагінг'я чакаюць прыбыцьця каманды Рады Бясьпекі ААН у лягеры ўцекачоў у Банглядэш, 29 красавіка 2018 году

Міжнародная арганізацыя Amnesty International пазбавіла сваёй найвышэйшай узнагароды «Амбасадар сумленьня» міністра замежных спраў М’янмы Аўн Сан Су Чы. Прычынай сталі ганеньні на мусульманскую народнасьць рагінг’я, паведамляецца на сайце арганізацыі.

У накіраваным Аўн Сан Су Чы лісьце генэральны сакратар арганізацыі Кумі Найду выказаў шкадаваньне ў сувязі з тым, што яна ня выкарыстала свайго аўтарытэту для абароны правоў чалавека і прадэманстравала абыякавасьць да жорсткасьці, якую праяўляюць вайскоўцы М’янмы ў дачыненьні да мусульман-рагінг’я.

«Мы вельмі засмучаныя тым, што вы больш не ўвасабляе сабой сымбаль надзеі, сьмеласьці і непарушнай абароны правоў чалавека», — гаворыцца ў лісьце.

Як сказана ў рашэньні, Аўн Сан Су Чы здрадзіла каштоўнасьцям, якія раней падтрымлівала.

Праваабарончую прэмію Amnesty International прысудзіла Аун Сан Су Чжы ў 2009-м годзе, калі тая знаходзілася пад хатнім арыштам. У 2016 годзе апазыцыйнэрка стала фактычным лідэрам М’янмы.

За апошнія пару гадоў у М’янме успыхнуў канфлікт паміж урадам і народнасьцю рагінг’я, што прывяло да масавых уцёкаў мусульманскага насельніцтва. Атакі на мусульман у правінцыі Аракан на поўначы М’янмы ўзмацніліся ў жніўні 2017 году і робяцца на падставе «барацьбы з узброенымі баевікамі». Гуманітарная сытуацыя ў рэгіёне рэзка пагоршылася.

Паводле дадзеных ААН, колькасьць жыхароў правінцыі Аракан, якія ўцяклі ў Банглядэш, перавысіла 700 тысяч. Місія ААН у расьсьледаваньні сытуацыі ў М’янме сьцьвярджала, што войска краіны ўдзельнічала ў масавых забойствах мусульман-рагінг’я, а ўрад краіны дапусьціў прапаганду нянавісьці да гэтай народнасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG