Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледчыя заявілі пра другую пацярпелую ў «Арэна-Сіці»


Гандлёвы цэнтар «Арэна-Сіці» ў Менску
Гандлёвы цэнтар «Арэна-Сіці» ў Менску

Цяпер па крымінальнай справе аб здарэньні ў менскім гандлёвым цэнтры «Арэна-Сіці» ў якасьці пацярпелых праходзяць 2 дзяўчыны, паведаміла агенцтву «Менск-Навіны» афіцыйная прадстаўніца Сьледчага камітэту Юлія Ганчарова.

Пра першую пацярпелую стала вядома адразу пасьля здарэньня. Яе шпіталізавалі і выпісалі ў той жа дзень.

Паводле Ганчаровай, другая дзяўчына зьвярнулася да лекараў празь некалькі гадзін пасьля здарэньня. Прызначылі дзьве судова-мэдычныя экспэртызы.

Сьледчыя дапытваюць супрацоўнікаў гандлёва-забаўляльнага цэнтру. Працягваецца праца з дакумэнтацыяй, якую вымалі ў «Арэна-Сіці» раней. Плянуецца прызначыць будаўніча-тэхнічную экспэртызу.

Абвал столі ў менскім гандлёвым цэнтры «Арэна-Сіці». Што важна ведаць?

Удзень 12 лістапада ў менскім гандлёвым цэнтры «Арэна-Сіці» абвалілася падвесная столь з гіпсакардону на плошчы 150 квадратных мэтраў.

  • У выніку здарэньня пацярпелі дзьве дзяўчыны.
  • Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу.
  • МНС праверыць столі ў гандлёвых цэнтрах Менску.
  • Гандлёва-забаўляльны цэнтар «Арэна-Сіці» на праспэкце Пераможцаў у Менску працуе з красавіка 2013 году. Агульная плошча — амаль 88 тысяч квадратных мэтраў.
  • «Арэна-Сіці» праз кампанію «Прастор-Трэйд» належаў бізнэсоўцу Юрыю Чыжу. Забудоўшчыкам цэнтру выступала іншая кампанія набліжанага да Аляксандра Лукашэнкі бізнэсоўца — ТАА «Трайпл». Пасьля затрыманьня Чыжа ў 2016 годзе мэдыя паведамлялі, што гандлёвы цэнтар быў прададзены «Белаграпрамбанку» за 75 мільёнаў даляраў. Топ-мэнэджэры «Прастор-Трэйда» тады абверглі гэтую інфармацыю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG