Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МНС праверыць столь у гандлёвых цэнтрах пасьля абвалу ў «Арэна-Сіці»


Месца абвалу столі ў «Арэна-Сіці»
Месца абвалу столі ў «Арэна-Сіці»

Міністэрства надзвычайных сытуацый правядзе абсьледаваньне падвеснай столі ў гандлёва-забаўляльных цэнтрах і іншых аб’ектах Менску зь вялікімі плошчамі. Пра гэта піша БелТА са спасылкай на намесьніка старшыні Менгарвыканкаму Віктара Лапцева.

Таксама Менгарвыканкам забараніў доступ у памяшканьні, дзе падвесная столь аналягічная той, што абвалілася ў гандлёвым цэнтры «Арэна-Сіці». Як паведамлялася раней, комплекс спыніў працу на няпэўны тэрмін. Забарона будзе дзейнічаць, пакуль спэцыялісты ня выдадуць свае заключэньні.

Паводле БелТА, гіпэрмаркет ProStore на першым паверсе працягне працаваць пры забесьпячэньні бясьпекі наведвальнікаў. Арандатары павільёнаў «Арэна-Сіці» змогуць трапіць у памяшканьне, маючы сродкі бясьпекі, якія выдае служба аховы. Небясьпечную зону аддзялілі адпаведнымі канструкцыямі, ахову ўзмацнілі.

Абвал столі ў менскім гандлёвым цэнтры «Арэна-Сіці». Што важна ведаць?

Удзень 12 лістапада ў менскім гандлёвым цэнтры «Арэна-Сіці» абвалілася падвесная столь з гіпсакардону на плошчы 150 квадратных мэтраў.

  • У выніку здарэньня пацярпелі дзьве дзяўчыны.
  • Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу.
  • МНС праверыць столі ў гандлёвых цэнтрах Менску.
  • Гандлёва-забаўляльны цэнтар «Арэна-Сіці» на праспэкце Пераможцаў у Менску працуе з красавіка 2013 году. Агульная плошча — амаль 88 тысяч квадратных мэтраў.
  • «Арэна-Сіці» праз кампанію «Прастор-Трэйд» належаў бізнэсоўцу Юрыю Чыжу. Забудоўшчыкам цэнтру выступала іншая кампанія набліжанага да Аляксандра Лукашэнкі бізнэсоўца — ТАА «Трайпл». Пасьля затрыманьня Чыжа ў 2016 годзе мэдыя паведамлялі, што гандлёвы цэнтар быў прададзены «Белаграпрамбанку» за 75 мільёнаў даляраў. Топ-мэнэджэры «Прастор-Трэйда» тады абверглі гэтую інфармацыю.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG