Горадзенскіх актывістаў АГП Аляксандра Лаўрэньцьева і Мікалая Саляніка затрымалі падчас акцыі 7 лістапада. Мужчыны выйшлі ў цэнтар гораду з плякатам «Прэч самаўладзтва».
У Польшчы затрымалі арганізатара працоўнага рабства. З 2016 году праз махлярскую схему 42-гадовага паляка прайшлі сама меней 540 грамадзян Польшчы, Беларусі, Украіны, Грузіі і Малдовы, паведамляе Дэпартамэнт марской памежнай аховы Польшчы.
Злачынцы, якія выкралі 79 школьнікаў на захадзе Камэруна, увечары 4 лістапада, адпусьцілі дзяцей, але пакуль працягваюць трымаць у закладніках трох настаўнікаў прэсьвітэрыянскай школы, паведамляе агенцтва AP.
Суд у Маскве да 2 сьнежня арыштаваў 14-гадовага падлетка, які, як мяркуецца, кантактаваў з маладым чалавекам, які ўчыніў выбух у архангельскім ФСБ, і падазраецца ў спробе зрабіць выбуховае прыстасаваньне.
Інфармацыя пра тое, што ў ноч з 3 на 4 лістапада там былі хваляваньні, зьявілася ў vk-суполцы «Беларуская турма».
Восем чалавек загінулі ў пажары ў Кемераўскай вобласьці, сярод іх шасьцёра дзяцей.
Украінскія праваахоўнікі таксама затрымалі на запыт беларускага боку пастаўшчыка, які раней неаднаразова правозіў наркотыкі ў Беларусь.
У папраўчай калёніі № 22 пад Івацэвічамі з суботы на нядзелю пачаліся забурэньні, паведаміла Свабодзе лідарка руху «Маці 328» Ларыса Жыгар.
Расейскія ўлады і Міністэрства замежных справаў пакуль не камэнтавалі паведамленьні аб сьмерці расейскіх наймітаў у Сырыі.
Вайскова-марскія сілы ЗША ў панядзелак заявілі, што расейскі зьнішчальнік Су-27 рабіў небясьпечныя манэўры ў непасрэднай блізкасьці ад амэрыканскага самалёта-выведніка над Чорным морам.
На поўначы Італіі асуджаны па справе злачыннай групоўкі Ндрангета захапіў закладнікаў у паштовым аддзяленьні горада П'евэ-Мадалена.
Зьвесткі пра затрыманьне вядомага бізнэсоўца Аркадзя Ізраілевіча пацьвердзіла ягоная жонка. Але яна кажа, што ня мае афіцыйнай інфармацыі, дзе ён знаходзіцца.
Сыны забітага саудаўскага журналіста Джамаля Хашокджы просяць у саудаўскіх уладаў выдаць ім цела нябожчыка і расьсьледаваць злачынства супраць бацькі.
У яго пыталі, чаму ён часта фатаграфуе мітынгі, чаму шмат здымкаў супрацоўнікаў міліцыі. На сустрэчнае пытаньне, што ў гэтым такога, калі ён афіцыйна працуе журналістам, яму не адказалі.
Нібыта месяц таму «ўдарыў кіроўцу аўтобуса». Кіроўца як быццам апазнаў яго па фота.
Самалёт МіГ-29М пацярпеў крушэньне ў Эгіпце. Пра гэта паведамілі ў Аб’яднанай авіябудаўнічай карпарацыі. Пастаўкі гэтага самалёта пачаліся ў 2018 годзе.
Адзін з карыстальнікаў у Youtube выклаў відэаролік, на якім відаць, як дзяўчына ноччу з 2 на 3 лістапада сядзіць на праежджай частцы вуліцы Багдановіча ў раёне Траецкага прадмесьця і чакае наезду машын.
У аварыі атрымалі траўмы амаль 2 дзесяткі чалавек. Цяжкія траўмы маюць машыніст і брыгада цягніка і кіроўца КАМАЗ.
Сам Пацёмкін кажа, што пакет не ягоны, а міліцыя пагражала яму і ягонай сяброўцы.
На Віцебшчыне камунальныя службы пачалі «зачышчаць тэрыторыю» ад катоў і сабак. Але палююць ня толькі на бадзяжных жывёлаў.
Але кампэнсацыі за затрыманьне і хлусьню міліцыянтаў ім ня будзе.
Суд у расейскім горадзе Ўфе 2 лістапада арыштаваў на два месяцы траіх былых высокапастаўленых супрацоўнікаў паліцыі. Іх падазраюць у згвалтаваньні жанчыны-дазнаўцы на працоўным месцы.
Зламысьнік, які паведаміў пра мінаваньне кіеўскага чыгуначнага вакзалу і цэнтральнага аўтавакзалу, патрабуе 250 000 грыўняў, каб не задзейнічаць выбуховыя прыстасаваньні.
«Раскосмас» апублікаваў відэа аварыі ракеты «Саюз». На запісы з камэры, усталяванай на ракеце, бачны момант няштатнага разьдзяленьня першай і другой ступеняў.
Вячаслаў Касінераў паведаміў, што з пастарунка яго з жонкай адвезьлі ў суд Маскоўскага раёну, які пакараў іх штрафамі.
31 кастрычніка сьледчыя затрымалі маці нованароджанага дзіцяці, цела якога 9 кастрычніка знайшлі ў сьмецьцевым баку ў Горадні, паведамляе прэс-служба Сьледчага камітэту.
Ізраілевіч не адказвае на тэлефанаваньні. Афіцыйнага пацьверджаньня інфармацыі пра затрыманьне пакуль няма.
Цела савудаўскага журналіста Джамаля Хашогджы было парэзанае на кавалкі і зьнішчанае пасьля таго, як яго задушылі ў консульстве Савудаўскай Арабіі ў Стамбуле.
«Адна жанчына тут зусім неадэкватная, кідалася ў тым ліку на міліцэйскага апэратара, спрабавала вырваць у яго камэру. Другая крычала: „Мой дзед служыў у НКВД! Так, я прыехала сюды“»
Рэдактар часопісу сеткі супэрмаркетаў Waitrose ў Вялікабрытаніі падаў у адстаўку пасьля зьдзеклівага ліста пазаштатнаму аўтару.
Сьледчы камітэт Расеі ў сувязі з выбухам у будынку ўпраўленьня ФСБ у Архангельску пачаў крымінальную справу па артыкуле «Тэракт».
У Архангельску ў выніку выбуху каля будынка мясцовага ўпраўленьня Фэдэральнай службы бясьпекі загінуў мужчына. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на экстранныя службы.
25 чалавек загінулі ў выніку крушэньня раніцай 31 кастрычніка вайсковага верталёта ў правінцыі Фарах на захадзе Аўганістана, паведамляюць Associated Press і Reuters.
У Нямеччыне былы санітар Нільс Хёгель прызнаўся ў забойстве 100 чалавек у 2000-2005 гадах.
У Гомлі памерла сланіха Мая. Жывёліне было больш за 40 гадоў. Зоаабаронцы сьцьвярджаюць, што сланісе ў такім веку трэба было жыць у заапарку, а не выконваць трукі.
Супрацоўнікі Фэдэральнай службы бясьпекі Расеі затрымалі работніка памежнай службы, якога падазраюць у продажы інфармацыі аб паездках «Руслана Башырава» і «Аляксандра Пятрова», а таксама іншых асоб.
У рэгіёнах Лігурыя, Лямбардыя, Трэнтына-Альта-Адыджэ, Таскана, Вэнэта, Фрыулі — Вэнэцыя-Джулія і ў Рыме абвешчаны найвышэйшы ўзровень небясьпекі ў сувязі з залевамі і штармавым ветрам.
На 82-м суднарамонтным заводзе ў Расьлякове Мурманскай вобласьці падчас рамонту авіяносца «Адмирал Кузнецов» патануў плывучы док ПД-50. Пра гэта паведамляюць мясцовыя выданьні «СеверПост» і «Мурманский вестник».
Boeing 737 інданэзійскага лоукостера авіялініі Lion Air зьнік з радараў праз 13 хвілін пасьля вылету з аэрапорта Джакарты. Перад зьнікненьнем пілёт запытаў экстранную пасадку. Але пры развароце самалёт упаў у мора ў 15 кілямэтрах ад берага.
Кітайскія ўлады накіравалі ў заходнія ўнівэрсытэты амаль 2,5 тысяч навукоўцаў для збору інфармацыі на карысьць арміі КНР.
27 кастрычніка ў кватэры шматпавярховага дома ў Лунінцы тата знайшоў цела васьмімесячнай дзяўчынкі. Як нам стала вядома, дзіця абезгаловілі. Па падазрэньні ў забойстве малалетняй затрымалі маці дзіцяці і яе 47-гадовага сябра. TUT.BY даведаўся падрабязнасьці жыцьця сям’і, дзе адбылася трагедыя.
За 10 месяцаў 2018 году ў Беларусі ў пажарах загінулі 375 чалавек; 193 зь іх, альбо 60%, былі ў нецьвярозым стане.
Берасьцейскі абласны суд прысудзіў 11 гадоў калёніі агульнага рэжыму 35-гадовай жыхарцы Пінску, якая ў студзені забіла сваё нованароджанае дзіця.
Інданэзійскі самалёт Boeing кампаніі Lion Air пацярпеў крушэньне ў моры непадалёк ад вострава Суматра. Ён вылецеў каля 6.20 раніцы па мясцовым часе з аэрапорта Джакарты і праз 13 хвілінаў пасьля ўзьлёту зьнік з радараў.
Сьледчыя шукаюць абставіны сьмяротнага траўмаваньня памочніка машыніста пасажырскага цягніка, паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Берасьцейскай вобласьці Дзьмітры Іванюк.
Упраўленьне Сьледчага камітэта па Берасьцейскай вобласьці высьвятляе акалічнасьці забойства аднагадовага дзіцяці ў Лунінцы.
Пяцёра пацярпелых у аварыі, якая адбылася 27 кастрычніка каля Радашкавічаў, знаходзяцца ў цяжкім стане, паведамляе БЕЛТА са спысалкай на прэс-сакратара Міністэрства аховы здароўя Юлію Барадун.
Як найменш 11 чалавек загінулі і яшчэ пяцёра пацярпелі ў выніку страляніны ў сынагозе Пітсбургу, штат Пэнсыльванія, раніцай 27 кастрычніка. Reuters паведамляе пра гэта са спасылкай на праваахоўныя органы.
На мінулым тыдні турыстка з Расеі, якая адпачывала ў Браслаўскім раёне, патэлефанавала ў міліцыю і паведаміла, што знайшла чэрап.
У Маскве невядомыя спустошылі народны мэмарыял каля дому, дзе жыў апазыцыянер Барыс Нямцоў, забраўшы адтуль усе кветкі і партрэты палітыка.
Загрузіць яшчэ