Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбух каля сядзібы ФСБ у Расеі ўчыніў непаўналетні сьмяротнік


Сьледчы камітэт Расеі ў сувязі з выбухам у будынку ўпраўленьня ФСБ у Архангельску пачаў крымінальную справу па артыкуле «Тэракт».

Паводле папярэдняй інфармацыі, у выніку выбуху загінуў 17-гадовы мясцовы жыхар, які пранёс у будынак самаробнае выбуховае прыстасаваньне. Яго асоба выяўленая. Аб гэтым паведамляецца на сайце Сьледчага камітэта.

Раней Нацыянальны антытэрарыстычны камітэт паведаміў, што мужчына, які ў сераду раніцай увайшоў у будынак ФСБ, загінуў пры выбуху неўстаноўленай прылады, якую ён дастаў з сумкі. Параненыя тры супрацоўнікі ФСБ.

У распараджэньні Znak.com аказалася фота меркаванага арганізатара выбуху. Малады чалавек трапіў на камэры відэаназіраньня.

Незадоўга да выбуху ў Архангельску ў адным з анархісцкіх телеграм-чатаў карыстальнік пад нікам Валяр’ян Паноў з эмблемай RAF ( «Фракцыя чырвонай арміі», нямецкая леварадыкальныя групоўка) на аватары напісаў, што выбуховае прыстасаваньне «ініцыюецца непасрэдна ім праз націск кнопкі, замацаванай на вечку бомбы ». Сам выбух ён тлумачыць тым, што «ФСБ фабрыкуе справы і катуе людзей». У мінулым карыстальнікі чата меркавалі, што «Валярʼян Паноў» — з прычыны падкрэсьлена агрэсіўнага тону паведамленьняў — правакатар.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG