Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нямеччыне былы мэдработнік прызнаўся ў забойстве 100 чалавек


У Нямеччыне былы санітар Нільс Хёгель прызнаўся ў забойстве 100 чалавек у 2000-2005 гадах. Самай малодшай ахвяры было 34 гады, самай старэйшай — 96 гадоў. Хёгель ўжо адбывае пажыцьцёвае пакараньне за забойства шасьці чалавек.

Абвінавачваньне сьцьвярджае, што санітар уводзіў хворым сьмяротныя ін’екцыі. Пасьля гэтага ён спрабаваў рэанімаваць пацыентаў, аднак часта ў яго не атрымлівалася гэта зрабіць. Пракуроры лічаць, што Хёгель сваімі ўчынкамі хацеў зрабіць ўражаньне на калег.

У ходзе расьсьледаваньня паліцыя правяла эксгумацыю ахвяр і зрабіла таксыкалягічныя экспэртызы. Сьледчыя кажуць, што былы мэдработнік мог забіць значна больш людзей, але некаторыя з памерлых, наконт сьмерці якіх ёсьць падазрэньні, былі спаленыя ў крэматорыі.

Нямецкая прэса называе Хёгеля самым масавым сэрыйным забойцам у Нямеччыне пасьля другой сусьветнай вайны. Чакаецца, што суд вынесе прысуд у траўні 2019 году. Крымінальныя справы заведзеныя таксама ў дачыненьні да былых супрацоўнікаў двух бальніц, у якіх працаваў Хёгель.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG