Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У цэнтры Менску каля Траецкага прадмесьця дзяўчына сядзела на праежджай частцы. ВІДЭА


Адзін з карыстальнікаў у Youtube выклаў відэаролік, на якім відаць, як дзяўчына ноччу з 2 на 3 лістапада сядзіць на праежджай частцы вуліцы Багдановіча ў раёне Траецкага прадмесьця і чакае наезду машын.

Партал TUT. BY прыводзіць паведамленьне аб гэтым інцыдэнце Тэлеграм-каналу УДАІ ГУУС Мінгарвыканкаму:

«У 01:45 хвілін да супрацоўнікаў сталічнай Дзяржаўтаінспэкцыі, якія нясуць службу паблізу станцыі мэтро» Няміга «, зьвярнулася грамадзянка. Жанчына паведаміла, што ў раёне моста празь Сьвіслач мужчына утрымлівае дзяўчыну, якая бегала па праежджай частцы і ледзь ня патрапіла пад колы аўтамабіляў. Супрацоўнікі накіраваліся на месца».

Паводле TUT. BY, мужчына растлумачыў міліцыянтам, што дзяўчына была п’яная. Яна выбягала на праежджую частку, паводзіла сябе неадэкватна, нешта выкрыквала. На шчасьце, яна не пацярпела і не справакавала ДТЗ.

Пасьля яе даставілі ў Першамайскае РУУС і склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні па ч.2 арт. 18.23 КаАП Рэспублікі Беларусь (парушэньне правілаў дарожнага руху пешаходам і іншымі ўдзельнікамі дарожнага руху). Санкцыя гэтай частцы артыкула прадугледжвае штраф памерам ад трох да пяці базавых велічынь.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG