Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выпіў — закурыў — не прачнуўся. Большасьць загінулых на пажарах у Беларусі былі нецьвярозымі


Ілюстрацыйнае фота @Shutterstock
Ілюстрацыйнае фота @Shutterstock

За 10 месяцаў 2018 году ў Беларусі ў пажарах загінулі 375 чалавек; 193 зь іх, альбо 60%, былі ў нецьвярозым стане.

Гэтыя лічбы прывёў начальнік упраўленьня прафіляктыкі і пажарнай бясьпекі Міністэрства надзвычайных сытуацый Беларусі Дзьмітры Турчын.

«На жаль, па-ранейшаму спрацоўвае формула: выпіў — закурыў — не прачнуўся», — канстатаваў Турчын.

Паводле МНС Беларусі, агульная колькасьць пажараў за 10 месяцаў 2018 году (па стане на 26 кастрычніка) у параўнаньні з такім жа пэрыядам летась узрасла на 14,5% і дасягнула па ўсёй Беларусі 4853 выпадкі.

Колькасьць ахвяраў на пажарах у параўнаньні зь мінулым годам вырасла на 45. Удвая ўзрасла колькасьць дзяцей, якія загінулі ў агні — з 4 да 8.

Дзьмітры Турчын заявіў, што галоўная прычына пажараў, у якіх гінуць людзі, — элемэнтарнае парушэньне правілаў пажарнай бясьпекі.

«Калі б нашы людзі больш адказна ставіліся да выкананьня гэтых правілаў, пажараў магло б ня быць наагул», — лічыць ён.

70% усіх пажараў у Беларусі адбываюцца з кастрычніка па сакавік, а іх пік прыпадае на сьнежань і студзень. Дзьмітры Турчын патлумачыў гэта тым, што якраз у гэты час у краіне шмат сьвятаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG