Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэцкая пракуратура: цела Хашогджы парэзалі на кавалкі


Цела савудаўскага журналіста Джамаля Хашогджы было парэзанае на кавалкі і зьнішчанае пасьля таго, як яго задушылі ў консульстве Савудаўскай Арабіі ў Стамбуле.

Пра гэта гаворыцца ў заяве турэцкай генпракуратуры, перадае CNN. У ведамстве лічаць, што зламысьнікі дзейнічалі паводле загадзя распрацаванага пляну.

Паводле ангельскай прэсы, брытанская выведка загадзя даведалася аб плянах выкраданьня савудаўскімі ўладамі апазыцыянэра Хашогджы, аднак ня здолела пераканаць Эр-Рыяд адмовіцца ад апэрацыі.

Хашогджы увайшоў на тэрыторыю савудаўскага консульства ў Стамбуле 2 кастрычніка і больш не зьяўляўся. Праз тры тыдні савудаўскія ўлады прызналі, што ён загінуў. Паводле першапачатковай вэрсіі, ён памёр у выпадковай бойцы з супрацоўнікамі консульства. Пасьля пракурор краіны заявіў, што забойства было наўмысным. Савудаўскае кіраўніцтва абвесьціла аб арышце 18 падазраваных, аднак адпрэчыла ўласнае дачыненьне да арганізацыі забойства.

Краіны Захаду лічаць не зусім верагоднай савудаўскую вэрсію і падазраюць, што заказчыкі забойства Хашогджы могуць быць зьвязаныя з каралеўскай сям’ёй. У сувязі з гэтым заходнія лідэры дапусьцілі ўвядзеньне санкцый супраць Эр-Рыяду.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG