Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бізнэсоўца Ізраілевіча затрымалі за спробу даць хабар, — «Наша Ніва»


Аркадзь Ізраілевіч
Аркадзь Ізраілевіч

Як паведаміла «Наша Ніва» са спасылкай на «вартыя даверу крыніцы»​, у аўторак, 30 кастрычніка, падчас спробы дачы хабару затрымалі бізнэсоўца Аркадзя Ізраілевіча.

Выданьне зьвязалася з адвакаткай Ізраілевіча, Аленай Калазаевай. Тая не стала абвяргаць інфармацыю пра затрыманне, сказаўшы толькі, што «пакуль не гатовая пра гэта гаварыць».

Ізраілевіч не адказвае на тэлефанаваньні. Афіцыйнага пацьверджаньня інфармацыі пра затрыманьне пакуль няма.

Сёлета выданьне «Ежедневник» уключыла Аркадзя Ізраілевіча ў першую сотню самых пасьпяховых і ўплывовых бізнэсоўцаў Беларусі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG