Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турыстка з Расеі знайшла на Браслаўскіх азёрах чэрап


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

На мінулым тыдні турыстка з Расеі, якая адпачывала ў Браслаўскім раёне, патэлефанавала ў міліцыю і паведаміла, што знайшла чэрап.

Як піша выданьне «Браслаўская зьвязда» са спасылкай на мясцовы РАУС, жыхарка Санкт-Пецярбургу знаходзілася на адпачынку ў вёсцы Ўкля і, шпацыруючы ўздоўж берага аднайменнага возера, выявіла чалавечы чэрап.

Ён ляжаў на адлегласьці 1 мэтар ад берагу на дне на глыбіні каля 10 сантымэтраў, часткова выступаючы над паверхняй вады, і быў бязь ніжняй сківіцы, валасянога покрыва і цяліцаў. Не выяўлена на чэрапе і механічных пашкоджаньняў гвалтоўнага характару.

Страшная знаходка канфіскавана з мэтай ўстанаўленьня даўнасьці сьмерці, прызначаная мэдыка-крыміналістычная экспэртыза.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG