Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўстанцы, які хочуць стварыць краіну Амбазонія, адпусьцілі 79 выкрадзеных дзяцей


Камэрунскі спэцназавец патрулюе вуліцы
Камэрунскі спэцназавец патрулюе вуліцы

Злачынцы, якія выкралі 79 школьнікаў на захадзе Камэруна, увечары 4 лістапада, адпусьцілі дзяцей, але пакуль працягваюць трымаць у закладніках трох настаўнікаў прэсьвітэрыянскай школы, паведамляе агенцтва AP.

Захопленым дзецям было ад 11 да 17 гадоў, іх выкрадальнікі вылучалі палітычныя патрабаваньні: зачыніць у акрузе ўсе навучальныя ўстановы, дзе вядзецца выкладаньне на францускай мове.

На відэа, якое распаўсюдзілі выкрадальнікі, чальцы групоўкі называюць сябе «Хлопчыкамі Амбы». Гэта сэпаратысты, якія хочуць стварыць на захадзе Камэруна англамоўную дзяржаву «Амбазонія». Па дадзеных уладаў, у двух заходніх правінцыях Камэруна дзейнічаюць каля 10 паўстанцкіх англамоўных груповак, якія нападаюць ня толькі на прадстаўнікоў улады, паліцыю і вайскоўцаў, але і на грамадзянскіх, якія адмаўляюцца падтрымліваць ідэю іх узброенай барацьбы.

Для вызваленьня дзяцей улады правялі ваенна-паліцэйскую апэрацыю, аднак ці была яна пасьпяховай — пакуль незразумела.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG